Нясвіжскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нясвіжскі раён
Герб
Coat of Arms of Niasviž, Belarus.png
Сцяг
Flag of Niaśviž.gif
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Мінская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Нясвіж

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 82,63 %, руская 15,35 %
Размаўляюць дома: беларуская 68,33 %, руская 26,64 %[1]

Насельніцтва (2009)

41 618 чал,[1] (11-е месца)

Шчыльнасць

48,24 чал./км² (7-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 88,85 %,
рускія — 5,28 %,
палякі — 4,0 %,
украінцы — 1,09 %,
іншыя — 0,78 %[1]

Плошча

862.75[2] км²
(22-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт



 229,9 м

Нясвіжскі раён на карце

Часавы пояс

UTC+2

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Нясвіжскі раён на Вікісховішчы
Каардынаты: 53°13′ пн. ш. 26°40′ у. д. / 53.216667° пн. ш. 26.666667° у. д. (G) (O) (Я)

Нясві́жскі раё́н — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Месцазнаходжанне: 53°13'паўднёвай шыраты, 44°21' усходняй даўгаты. Плошча — 863,3 кв.км. Насельніцтва (на 01.07.2009) 41500 чалавек, у т.л. ў г. Нясвіжы — 14,3 тыс.чал.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Нясвіжскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці, цэнтр — Нясвіж. Уключае г.п. Гарадзею, 115 сельскіх населеных пунктаў, 13 сельскіх саветаў. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 25 км, з захаду на ўсход — 38 км. Мяжуе з Карэліцкім раёнам Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскім, Капыльскім, Клецкім раёнамі Мінскай вобласці.

Паўночная частка тэрыторыі раёна размешчана на Стаўбцоўскай раўніне, паўднёвая — у межах Капыльскай грады. Паверхня хвалістая, на поўдні — дробнагарыстая. Карысныя выкапні: торф, пясчана-гравійныя сумесі, будаўнічыя пяскі, гліна. Пад лесам занята 11 % тэрыторыі раёна, пад балотамі — 0,6 %.

У раёне гідралагічны заказнік мясцовага значэння Малеўскі, помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: хвоя Крымская, звычайная і горная ў Вінклераўскім лясніцтве, дуб пірамідны ў вёсцы Заазер'е, дуб ў вёсцы Козлы, лесапарк "Альба", 8 дубоў-волатаў, парк «Нясвіж».

На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Уша, Сноўка і Тур'я (басейн Нёмана), Лань і Цапра (басейн Прыпяці).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

42,4 тыс. жыхароў (пачатак 2007), з іх: гарадское насельніцтва — 18,4 тыс. чалавек (43 %), сельскае насельніцтва — 24 тыс. чалавек (57 %).

З 1995 г. па 2006 г. насельніцтва раёна скарацілася на 5,6 тыс. чалавек. Каэфіцыент дэпапуляцыі складае 2,1 (2006).

Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Землі сельскагаспадарчага карыстання складаюць 75,5 % плошчы зямель раёна. Сельскагаспадарчая спецыялізацыя: малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя і тэхнічныя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, швейнай, рыбнай, тарфяной прамысловасці, у Нясвіжы завод медпрэпаратаў, у Гарадзеі цукровы камбінат і льнозавод; рыбная гаспадарка «Альба».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна праходзіць электрыфікаваная чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Брэст — Мінск М1, Нясвіж злучаны аўтамабільнымі дарогамі з цэнтрамі суседніх раёнаў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі