Селязёнка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Селязёнка чалавека

Селязёнка (стар.-грэч. Σπλήν - сплена) — няпарны парэнхіматозны орган лімфоіднай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека.

Самы буйны лімфоідны орган, які мае авальную сплошчанную форму, падобны на залозу і размешчаны ў левай падрэбернай вобласці брушной поласці, ззаду страўніка, на ўзроўні 9—11 рэбраў. Судатыкаецца з дыяфрагмай, падстраўнікавай залозай, тоўстай кішкай і левай ныркай.

Даўжыня селязёнкі ў дарослага чалавека 12 см, шырыня — 7—8 см, маса 150—200 г. «Дэпо» крыві, выконвае імуналагічную, ахоўную функцыі. Селязёнка як біялагічны фільтр (праз яе за 1 мін. працяхае 750—800 мл крыві) забяспечвае выдаленне з крыві антыгенаў.

У філагенезе селязёнка звязана са стрававальным трактам. У кругларотых і дваякадыхальных рыб прадстаўлена вялікай колькасцю лімфоіднай тканкі кішэчніка або страўніка. У іншых пазваночных селязёнка адасабляецца ад страўніка ў самастойны орган

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Леанцюк А. Селязёнка // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.