Серпентарый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёная мамба ў серпентарыі

Серпентарый (ад лац.: Serpens, род. скл. serpentis - змяя) — памяшканне або прастора (напрыклад, парк) для ўтрымання змей з мэтай атрымання ад іх яду; разнавіднасць тэрарыума. Бываюць таксама дэкаратыўныя і дэманстратыўныя серпентарыі. Першыя серпентарыі былі адкрыты ў Лонданскім (1849) і Парыжскім заапарках (1895).

На Беларусі існуюць серпентарыі ў вёсцы Шчытоўка (1987, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) і ў пасёлку Бараўляны пад Мінскам (1988).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]