Змеі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Змеі
Вуж звычайны
Вуж звычайны (Natrix natrix)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Лускаватыя

Падатрад:

Змеі

Навуковая назва

Serpentes (Linnaeus, 1758)

ITIS   174118
NCBI   8570

Змеі (Ophidia, або Serpentes) — падатрад паўзуноў атрада лускаватых.

3 інфраатрад: чэрвепадобныя, ніжэйшыя і вышэйшыя. 12 сямействаў, найбольш вядомыя аспіды, вужовыя, гадзюкавыя, марскія змеі, пітоны, слепазмейкі (слепуны), удавы і інш. Больш за 3 тыс. відаў.

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць змей вядуць наземны спосаб жыцця, часцей у густым раслінным покрыве, кронах дрэў, многія ў пустынях, некаторыя ў прэсных вадаёмах і морах. Шырока вядомыя: анаконда, каралеўская кобра, грымучнікі сапраўдныя, чорная мамба, эфы. На Беларусі 3 віды: вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка.

Даўжыня ад 8 см да 11,5 м (анаконда). Цела вузкае, выцягнутае, укрытае луской і рагавымі шчыткамі. 3меі ліняюць некалькі разоў за год; вонкавы рагавы слой скуры (выпаўзак) скідваецца звычайна цалкам. Вочы без павек, звонку суцэльная празрыстая абалонка, якая аддзяляецца пры ліньцы разам са старым слоем скуры. Язык доўгі, раздвоены, які памылкова прымаюць за джала. Зубы тонкія, вострыя, загнугыя назад. У ядавітых змей зубы на верхняй сківіцы ядавітыя з баразёнкай або каналам дпя сцёку яду.

Кормяцца насякомымі, рыбай, земнаводнымі, паўзунамі, птушкамі, млекакормячымі.

Размнажаюцца адкладваннем яец, некаторыя — яйцажывародныя.

Скуру некаторых змей выкарыстоўваюць у гарбарнай прамысловасці, яд — у медыцыне.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. Змеі // БелЭн у 18 т. Т.7. — Мн., 1998.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах