Серэнгеці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 2°19′51″ пд. ш. 34°50′00″ у. д. / 2.330833° пд. ш. 34.833333° у. д. (G) (O) (Я)

Зебры ў Серэнгеці

Серэнгеці — экасістэма ва Усходняй Афрыцы, прасціраецца ад поўначы Танзаніі на ўсход ад возера Вікторыі, да поўдня Кеніі паміж 1 і 3 градусам паўночнай шыраты і 34 і 36 градусам ўсходняй даўгаты, і ахоплівае тэрыторыю каля 30 тысяч км ².

Назва паходзіць ад масайскага слова «siringet», якое азначае «бясконцыя раўніны». Экасістэма Серэнгеці адна з найстарэйшых і найбольш заханых на Зямлі. Больш за 80 працэнтаў Серэнгеці займаюць ахоўныя тэрыторыі — нацыянальны парк Серэнгеці, запаведнік Нгорангора у Танзаніі, запаведнік Масаі-Мара у Кеніі і інш. Серэнгеці знаходзіцца на вышыні ад 920 да 1850 м над узроўнем мора і яе ландшафт мяняецца ад травяністай раўніны на поўдні да саваны ў цэнтры і шырокай лясістай мясцовасці на захадзе.

У 1981 г. нацыянальны парк Серэнгеці (Танзанія) быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 156
рус.англ.фр.