Скейт-панк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Агульная інфармацыя
Стылістычныя карані Трэшкор
Сёрф-рок
Поп-панк
Скейт-культура
Час і месца з'яўлення сяр-1980-ых, ЗША
Музычныя інструменты Гітара
Бас-гітара
Барабаны
Вакал
Папулярнасць Малая папулярнасць
Разнавіднасці
Іншыя артыкулы
Скейтбардысты

Скейт-панк, sk8 punk, skate-thrash, skate-core- музычны кірунак, які ўтварыўся ў ЗША, паходзіць з хардкор панка[1]. Слова «скейт» прывязваецца да катання на скейтдошцы, гэты кірунак музыкі быў адным з любімых у асяроддзі скейтбардыстаў.

У 80-х музыка хардкоравых гуртоў такіх як Black Flag ці Circle Jerks была вельмі папулярнай сярод скейтараў. Аднымі з першых скейтпанкавых гуртоў лічаць сябе JFA[2] і Big Boys. Скейтары, якія граюць у панкавых гуртах часта спяваюць пра сваю замілаванасць - дошку (Free Beer ці Los Olvidados). Вялікая колькасць падобных гуртоў з'явілася з-за дзейнасці часопіса аб скейтдошках - Trashera. Часопіс арганізоўваў спаборніцтвы сярод скет-панк гуртоў, пераможцам якіх уручаліся аўтографы або відэа знакамітых скейтбардыстаў.

Скейт-панк гурты гралі агрэсіўную музыку, якая ўласціва для хардкора, але пры гэтым выкарыстоўвалі зусім іншыя тэмы. У час зараджэння скейт-панка, зарадзілася субкультура скейтбардыстаў, што вельмі моцна спрыяла развіццю і станаўленню музычнага скет-кірунка. На данны моман вядомасць набылі наступныя скейт-панк гурты: The Offspring[3], Suicidal Tendencies[1], Minor Threat, Rancid, Lagwagon, Glue Gun, Millencolin, Pennywise, No Use For A Name і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Скейт-панк на All Music Guide(англ.) 
  2. JFA на All Music Guide(англ.) 
  3. Скейт-панк на Rhapsody(англ.)