Скрыташыйныя чарапахі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скрыташыйныя чарапахі
Heosemys depressa
Heosemys depressa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cryptodira L., 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   8464
EOL   4522814

Скрыташыйныя чарапахі (Criptodira) — падатрад паўзуноў атрада чарапах.

Адрозніваецца 8 сямействаў, каля 50 родаў, 148 відаў. Вядомы з трыясу, паходзяць ад катылазаўраў.

Пашыраны амаль усюды, акрамя Антарктыды. Большасць вядуць паўводны спосаб жыцця. На Беларусі сустракаецца балотная чарапаха еўрапейская.

Даўжыня панцыра ад 10 да 150 см, маса да 400 кг (слановыя чарапахі). Цела ўкрыта панцырам, які складаецца са спіннога (карапакс) і брушнога (пластрон) шчытоў. Здольныя ўцягваць шыю (адсюль назва) і галаву пад панцыр, пры гэтым выгінаюць шыю S-падобна ў вертыкальнай плоскасці. Тазавыя косці не зрошчаныя з панцырам. Пластрон укрыты 11—12 рагавымі шчыткамі.

Адкладваюць яйцы на сушы. Кормяцца раслінным і жывёльным кормам. Жывуць зрэдку да 150 гадоў.

Асобныя віды — аб'екты развядзення і промыслу (выкарыстоўваюць мяса, тлушч, яйцы, рагавыя шчыткі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скрыташыйныя чарапахі // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.