Скульптура Божай Маці «Знаменне»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Скульптура Божай Мацi «Знаменне»
54°11′50″ пн. ш. 27°50′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лагойск
Скульптар Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў
Дата заснавання 2016
Дата пабудовы 2016 год
Map

Скульптура Божай Маці «Знаменне» — скульптура Божай Мацi ў горадзе Лагойску, Беларусь. Знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Мінска па Мiнскай вулiцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Валун, на якім яна стаіць, знайшлі на Вілейшчыне. Аўтар чатырохмятровай бронзавай статуі — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Слабодчыкаў.

Апісанне помніка[правіць | правіць зыходнік]

Вобраз Божай Маці ўзяты з іконы, святыні мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы, у аб’ёмныя скульптурныя формы. Помнік мае і сваю адметнасць: у Багародзіцы на галаве — карона, што рэдка сустракаецца на праваслаўных іконах. Адзенне яе мае форму царскага ўбору, гэта сімвалізуе, што яна царыца неба і зямлі. Жоўты круг вакол галавы — знак святасці. Раскінутыя ў бакі рукі Багародзіцы як бы прасціраюць пакроў над Лагойскам: Божая Маці будзе аберагаць горад і ўсіх яго жыхароў[1][2].

Зноскі