Слова пацана. Кроў на асфальце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слова пацана. Кроў на асфальцеM:
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Краіна
Мова руская
IMDb ID 28429213

«Слова пацана. Кроў на асфальце» (руск.: Слово пацана. Кровь на асфальте) — расійскі крымінальны серыял пра моладзевыя групоўкі Казані канца 1980-х гадоў, зняты рэжысёрам Жорам Крыжоўнікавым на аснове кнігі Роберта Гараева «Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х». Галоўныя ролі выконваюць Іван Янкоўскі, Рузіль Мінекаеў, Леон Кемстач, Лізавета Базыкіна, Ганна Перасільд і Анастасія Красоўская.

Серыял зняты кінакампаніяй Toomuch Production сумесна з «НМГ Студия» пры падтрымцы Інстытута развіцця інтэрнэту на заказ анлайн-кінатэатра Start. Прэм’ерны паказ адбыўся 9 лістапада 2023 года ў анлайн-кінатэатрах Wink і Start. Серыял стаў адным з самых гучных расійскіх кінапраектаў 2023 года[1][2][3].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі карціны адбываюцца ў канцы 1980-х гадоў у Казані. Галоўны герой, чатырнаццацігадовы Андрэй, жыве з мамай і пяцігадовай сястрой. Ён вучыцца ў музычнай школе і часта сутыкаецца з вулічнымі падлеткамі, якія прыгнятаюць яго. Каб абараніць сябе, хлопчык заводзіць сяброўства з адным з гэтых хуліганаў, Маратам. Той дапамагае яму пагрузіцца ў свет вулічнага жыцця. У рэшце рэшт Андрэй далучаецца да банды «Універсам».

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Іван Янкоўскі Вова Сувораў (Адыдас), лідар групоўкі «Універсам», брат Марата, ветэран-«афганец» Вова Сувораў (Адыдас), лідар групоўкі «Універсам», брат Марата, ветэран-«афганец»
Рузіль Мінекаеў Марат Сувораў (Адыдас-малодшы), член групоўкі «Універсам», малодшы брат Вовы Марат Сувораў (Адыдас-малодшы), член групоўкі «Універсам», малодшы брат Вовы
Леон Кемстач Андрэй (Пальто), новы член групоўкі «Універсам» Андрэй (Пальто), новы член групоўкі «Універсам»
Лізавета Базыкіна Наташа Рудакова, медсястра, дзяўчына Вовы Адыдаса Наташа Рудакова, медсястра, дзяўчына Вовы Адыдаса
Гана Перасільд Айгуль Ахмерава, дзяўчына Марата Айгуль Ахмерава, дзяўчына Марата
Анастасія Красоўская Ірына Сяргееўна, інспектар па справах непаўналетніх, любоўны інтарэс Андрэя Ірына Сяргееўна, інспектар па справах непаўналетніх, любоўны інтарэс Андрэя
Сяргей Буруноў Кірыл Сувораў, бацька Вовы і Марата Кірыл Сувораў, бацька Вовы і Марата
Юлія Аляксандрава Святлана Міхайлаўна, маці Андрэя Святлана Міхайлаўна, маці Андрэя
Антон Васільеў Ільдар Юнусавіч, маёр міліцыі, палюбоўнік Святланы Міхайлаўны Ільдар Юнусавіч, маёр міліцыі, палюбоўнік Святланы Міхайлаўны
Мікіта Калагрывы Кашчэй, былы лідар групоўкі «Універсам» Кашчэй, былы лідар групоўкі «Універсам»
Леў Зулькарнаеў Вахіт Зімалетдзінаў (Зіма), член групоўкі «Універсам» Вахіт Зімалетдзінаў (Зіма), член групоўкі «Універсам»
Слава Капейкін Валера Туркін (Турба), член групоўкі «Універсам» Валера Туркін (Турба), член групоўкі «Універсам»
Іван Макарэвіч Джон, саліст музычнага гурта, палюбоўнік Ірына Сяргееўны Джон, саліст музычнага гурта, палюбоўнік Ірына Сяргееўны
Аляксандр Самойленка малодшы Дзяніс Каневіч, кіраўнік дружыны Дзяніс Каневіч, кіраўнік дружыны
Варвара Купрына Юля, малодшая сястра Андрэя Юля, малодшая сястра Андрэя
Мікіта Манец Кірыл, былы член групоўкі «Універсам» Кірыл, былы член групоўкі «Універсам»
Яраслаў Магільнікаў Міша Цількін (Ералаш), член групоўкі «Універсам» Міша Цількін (Ералаш), член групоўкі «Універсам»
Альберт Тавабілаў Альберт Саліхаў (Лампа), член групоўкі «Універсам» Альберт Саліхаў (Лампа), член групоўкі «Універсам»
Андрэй Максімаў Жоўты, лідар групоўкі «Бытавыя» Жоўты, лідар групоўкі «Бытавыя»
Рыгор Дуднік Іскандэр, былы сябар Андрэя, член групоўкі «Раз’езд» Іскандэр, былы сябар Андрэя, член групоўкі «Раз’езд»
Уладзімір Вінаградаў гаспадар відэасалона гаспадар відэасалона
Наталля Патапава Флюра Габдулаўна, завуч школы Флюра Габдулаўна, завуч школы
Вольга Лапшына цёця Ніна цёця Ніна
Лідзія Ільіна Паліна Піліпаўна, бабуля Ералаша Паліна Піліпаўна, бабуля Ералаша
Святлана Смірнова-Кацагаджыева Дыляра, маці Марата, мачыха Вовы Дыляра, маці Марата, мачыха Вовы
Руслана Дароніна маці Айгуль маці Айгуль
Ільдус Абрахманаў Ранат, бацька Айгуль Ранат, бацька Айгуль
Эдуард Валодзін Сіні Сіні
Леў Коткін Лапаць Лапаць
Леў Чарапанаў Колік Рома Колік Рома

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Выканавец / музыка Трэк
«Аигел» «Пыяла»
Solovyova, Ziborov «Котылу»
Xloers Loneliness
Lunacy
Баста «На заре»
Віктар Цой, «Кино» «Перемен»
Вілі Такараеў «В шумном балагане»
«Рыбацкая»
Уладзімір Кузьмін «Только ты и я»
Ягор Летаў, «Гражданская оборона» «Зоопарк»
Ігар Талькоў «Летний дождь»
«Комбинация» «Не забывай»
«Мираж» «Новый герой»
«Снова вместе»
«Солнечное лето»
«Я не шучу»
«Музыка нас связала»
Стас Намін, «Цветы» «Богатырская сила»
Юрый Шатуноў, «Ласковый май» «Седая ночь»
«Розовый вечер»
«Ну, что же ты»
Аляксандр Сяроў «Как быть»
Крыс Кельмі «Ночное рандеву»
Nautilus Pompilius «Я хочу быть с тобой»
«Меридиан» «Вокализ»
«Форум» «Островок»

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт серыяла будуецца вакол «Казанскага феномену» — гэта зборная назва злачынных груповак Казані, якія складаліся пераважна з непаўналетніх. Сцэнарыст і рэжысёр Жора Крыжоўнікаў і сцэнарыст Андрэй Залатароў абапіраліся на кнігу «Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х» (апублікавана ў 2020 годзе). Аўтар кнігі, журналіст Роберт Гараеў, выступіў кансультантам серыяла[4]. Вытворчасцю займаліся кінакампаніі Toomuch Production і «НМГ Студия» пры падтрымцы Інстытута развіцця інтэрнэту[5].

Па словах Залатарова, падрыхтоўка да здымак заняла амаль паўгода. Залатароў і Крыжоўнікаў чыталі даступныя матэрыялы па тэме «казанскага феномену», бралі інтэрв’ю ў былых групоўшчыкаў і міліцыянтаў[6].

Работа над праектам пачалася 1 лютага 2022 года[7]. У пробах прынялі ўдзел амаль 1200 чалавек, з іх адабраны 240[8]. Нягледзячы на тое, што дзеянні серыяла адбываюцца ў Казані, здымкі пераважна вяліся ў Яраслаўлі. Па словах Роберта Гараева, казанская адміністрацыя была супраць здымак у яе горадзе[9][10].

Упаўнаважаная па правах дзіцяці ў Татарстане Ірына Валынец паведаміла, што будзе дамагацца забароны серыяла, у выпадку, калі ён будзе гераізаваць прадстаўнікоў казанскіх АЗГ, а таксама дадала, што серыял «пажадана наогул не здымаць»[11][12]. У падтрымку здымак, у сваю чаргу, выступілі саветнік міністра культуры Татарстана і член журы прэміі «Залатая маска» Ніязаў Ігламаў, а таксама намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Рэспублікі Татарстан (1993—1997) Аляксандр Авакумаў. Яны сцвярджалі, што пра «Казанскі феномен» даўно трэба было зняць фільм[13].

12 снежня 2023 года невядомыя апублікавалі працоўныя версіі сёмай і восьмай серый серыяла (яны павінны былі выйсці 14 і 21 снежня адпаведна)[14][15]. Праз тры дні Крыжоўнікаў і Залатароў у відэазвароце паведамілі, што прынялі рашэнне перазняць фінальную восьмую серыю серыяла[15][16]. Пры гэтым афіцыйная версія сёмай серыі была часткова дапрацавана і выйшла, як планавалася, 14 снежня[15]. Як дадаў Крыжоўнікаў, яшчэ «ў раёне трэцяй серыі» яны з Залатаровым зразумелі, што хочуць скончыць гісторыю інакш; пераздымку фіналу яны звязалі з жаданнем зрабіць яе «эмацыйней, вастрэй, чым тое, што ў нас атрымалася раней»[15].

Рэліз і ўспрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Серыял уключае восем серый, яго паказ пачаўся 9 лістапада 2023 года ў анлайн-кінатэатрах Wink і Start[17][18].

Папулярнасць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку снежня 2023 года серыял заняў чацвёртае месца ў топ-250 лепшых серыялаў на «Кинопоиск» з рэйтынгам 9 з 10 на аснове больш за 250 тысяч галасоў карыстальнікаў (саступіўшы серыялам «Гульня тронаў», «Ва ўсе цяжкія» і «Семнаццаць імгненняў вясны»)[19]. Па даных сайта, з 4 па 10 снежня праект набраў 4436 балаў, усталяваўшы тым самым рэкорд (папярэднім лідарам з 1566 баламі быў серыял «Гульня ў кальмара» 2021 года)[20]. Рэдакцыя «Кинопоиск» паставіла «Слова пацана» на першае месца ў спісе лепшых расійскіх серыялаў 2023 года[21].

У тым жа месяцы саундтрэк «Пыяла» (с татар. — «шкло») з аднайменнага альбома гурта «Аигел», выпушчанага ў 2020 годзе, узначаліў сусветны чарт Shazam. Акрамя таго, трэк заняў першыя месцы ў «Яндэкс Музыцы», VK, Apple Music у Расіі, Казахстане, Беларусі, Кыргызстане, Латвіі і Эстоніі[22][23][24][25].

Паводле звестак Yandex Wordstat, з 9 лістапада да 6 снежня расіяне за месяц шукалі запыт «Слова пацана» (больш за 45 млн разоў) часцей, чым запыты «вайна ва Украіне» і «СВА» (32,1 млн і 41,4 млн разоў адпаведна) за ўвесь год[26].

Паводле апытання УЦДГМ ад 22 снежня, аб серыяле ведаюць 83% расіян, з якіх 65 % — толькі чулі пра яго, а 18 % — яго глядзелі. З апытаных, якія глядзелі серыял: 80% ацанілі яго станоўча; 82% не згодныя, што серыял згубна ўплывае на моладзь і што яго трэба забараніць; 71% згодны, што серыял пэўна адлюстроўвае падзеі савецкага часу 80-х гадоў[27][28].

Ацэнкі кінакрытыкаў[правіць | правіць зыходнік]

Серыял сабраў у большай ступені станоўчыя водгукі. Крытыкі ў асноўным хвалілі акцёрскую гульню, касцюмы і дэкарацыі, а таксама адсутнасць рамантызацыі бандытызму і гвалту. Больш неадназначны прыём атрымала змрочная выява рэалій 1980-х[29]. РИА Новости пахваліла серыял за атмасферу, якая дакладна адлюстроўвае эпоху позняга СССР. На думку выдання, «фільм не заклікае да гвалту, а паказвае яго бесперспектыўнасць»[30].

Васіль Сцяпанаў у «Камерсант Weekend» адзначаў «раскаваную камеру, добра прыдуманыя масавыя сцэны, захопленую акцёрскую ігру»[31]. Цімур Аліеў на РБК заявіў, што серыял выдатна паказвае «страчанае пакаленне»: «запалоханае, разгубленае, якое спрабуе новае і невядомае на зломе эпох»[32]. Крытык Антон Хітроў у артыкуле для выдання Meduza апісаў карціну як «напэўна, самы своечасовы расійскі серыял, які толькі можна ўявіць»[33].

Кінакрытык Зінаіда Прончанка ў артыкуле для выдання «Холод» адгукнулася аб серыяле негатыўна, назваўшы яго галоўнай праблемай «поўную адсутнасць якога б там ні было развіцця». На яе думку, Гараеў у сваёй кнізе «прапаноўваў чытачам прасачыць эвалюцыю, яна ж дэградацыя — ад канца 1970-х да сярэдзіны 2000-х», у той час як у серыяле «нічога падобнага няма»[19].

Журналіст і крытык Юрый Сапрыкін высока ацаніў серыял і назваў яго «самым народным серыялам года»: «гэта першае ў расійскай гісторыі кіно, якое стала да такой ступені народным, не будучы паказаным па тэлевізары ці не будучы выпушчаным у шырокі пракат. Яно сышло ў народ прама са стрымінг-платформаў. Гэта ў нейкім сэнсе гістарычнае дасягненне»[3].

Інцыдэнт у Іркуцку[правіць | правіць зыходнік]

2 снежня 2023 года ў Іркуцку на аўтобусным прыпынку група падлеткаў забіла 15-гадовага аднагодка, што блізкія загінулага і каментатары ў СМІ звязалі з уплывам серыяла. 4 снежня кіраўнік Камітэта Дзяржаўнай думы па абароне сям’і, пытаннях бацькоўства, мацярынства і дзяцінства Н. А. Астаніна звярнулася ў Следчы камітэт і Раскамнагляд з просьбай праверыць серыял (а таксама іншы серыял — «Харчаблок») на ўтрыманне прапаганды, якая можа прычыніць «шкоду жыццю і здароўю дзяцей, а таксама ўсяму расійскаму грамадству». Дэпутат адзначала, што сцэны серыяла «выклікаюць жах». Паводле яе слоў, узніклыя асцярогі, што «падлеткі пачнуць рамантызаваць злачыннасць, нагледзеўшыся на экранных бандытаў, увасобіліся ў жорсткую рэальнасць». У звароце Астаніна просіць даць ацэнку дзеянням рэжысёра серыяла Жоры Крыжоўнікава, а таксама асоб, якія маюць дачыненне да яго стварэння і выпуску для шырокай аўдыторыі, калі «прагляд серыяла меў уздзеянне на злачынцаў і прывёў да забойства дзіцяці». Таксама яна заклікала праверыць Міністэрства культуры Расіі, якое выдала дазвол на пракат серыяла[34]. МУС зняпраўдзіла сувязь серыяла з забойствам[35]. Стваральнікі серыяла апублікавалі заяву аб сваёй недатычнасці[36]. 9 снежня Раскамнагляд паведаміў, што не знайшоў парушэнняў[37].

Ва Украіне[правіць | правіць зыходнік]

Пааводле ўкраінскіх СМІ, серыял набыў пэўную папулярнасць сярод украінскай аўдыторыі[38][39][40]. Песня «Пыяла» пасля выхаду серыяла ўзначаліла топ-100 Украіны на Apple Music[41].

Гэта стала падставай да актыўных абмеркаванняў адносна прымальнасці спажывання ўкраінцамі расійскага кантэнту падчас расійскага ўварвання ва Украіну[42][38][43]. Такія ўкраінскія дзеячы як тэлевядучая Марыя Ефрасініна і Ірма Вітоўская рэзка асудзілі прагляд серыяла суайчыннікамі, аднак рэжысёр Аляксандр Раднянскі заявіў: «Гэта магічная якасць кіно. Калі яно выклікае цікавасць і давер да герояў і здольна хваляваць, то пераадольвае межы. Нават падчас вайны»[44]. Міністэрства культуры Украіны назвала серыял «варожай прапагандай» і заклікала дзяржаву спыніць распаўсюд серыяла на «пірацкіх» сайтах[45].

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2023 — Фестываль анлайн-кінатэатраў «Новы сезон»: прыз у катэгорыі «Самы чаканы серыял»[46].
  • 2023 — Прэмія часопіса «КиноРепортёр» «Падзея года»: прыз за «Акцёра года» (Іван Янкоўскія, за серыялы «Фішэр», «Плэйліст валанцёра» і «Слова пацана. Кроў на асфальце»)[47].
  • 2023 — Премія тэлеканала FashionTV «Fashion New Year Awards 2023» за «Акцёрскі прарыў года» (Леон Кемстач)[48][49].
  • 2024 — Прэмія «Белы слон» за «Лепшы серыял»[50];
  • 2024 — Прэмія «Кибер Best» выдання Sports.ru: прыз за «Лепшы расійскі серыял»[51].
  • 2024 — прэмія «Большая цифра» ў катэгорыі «Арыгінальныя фільмы і серыялы ўласнай вытворчасці»: прыз у катэгорыі «Драмы/меладрамы», прыз глядацкіх сімпатый у катэгорыі «Драмы/меладрамы»[52][53].
  • 2024 — Нацыянальная прэмія інтэрнэт-кантэнту: прыз «Голас пакалення» (моладзеваму акцёрскаму ансамблю серыяла)[54].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лариса Малюкова. Чушпаны нашего времени. «Новая газета» (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  2. Лидия Маслова, Елена Анисимова. Почему сериал «Слово пацана» — это «Гарри Поттер» на фактуре позднего СССР? Рассказывает кинокритик Лидия Маслова. «Собака.ru» (19 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  3. а б Юрий Сапрыкин, Константин Крылов. Как «Слово пацана» стало самым народным сериалом года: Юрий Сапрыкин — о роли ностальгии и сравнениях с «Братом» (руск.). Собака.ru (14 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2023. Праверана 15 снежня 2023.
  4. «Слово пацана» — самый обсуждаемый сериал года в России. Подростки копируют его героев, а власти требуют запретить В рейтинге «Кинопоиска» произведение Жоры Крыжовникова опережает «Сопрано» и «Офис» (руск.). «Meduza» (4 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2023. Праверана 7 снежня 2023.
  5. Альперина, Сусанна. Иван Янковский рассказал о сериале «Слово пацана» к выходу первого тизера. Российская газета (23 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2023. Праверана 24 жніўня 2023.
  6. «Взрослые и уважаемые люди»: кем стали прототипы героев сериала «Слово пацана» // «Подмосковье сегодня»
  7. «Любимый» режиссер BadComedian снимет сериал про казанский феномен. «ИнКазан» (1 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2022. Праверана 13 снежня 2023.
  8. Работа над скандальным сериалом про казанский феномен приостановлена. «ИнКазан» (25 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2022. Праверана 13 снежня 2022.
  9. Наргиз Мамедова. «Они считают его позором»: автор книги «Слово пацана» — о том, почему сериал не дали снять в Казани (руск.). 116.ru (5 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
  10. Авторы сериала "Слово пацана" опровергли, что переснимают в Ярославле финал (руск.). «РИА Новости» (6 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2023. Праверана 7 снежня 2023.
  11. Ирина Волынец пригрозила срывом съемок сериала «Слово пацана». «Бизнес Online» (8 лютага 2022). Праверана 14 снежня 2023.
  12. Волынец хочет свернуть съемки сериала про казанские ОПГ. «ИнКазан» (8 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2022. Праверана 13 ліпеня 2022.
  13. Ты пацан или чушпан? Тысячи казанских подростков рванули на кастинг фильма про группировщиков, а взрослые боятся возрождения ОПГ. «Вечерняя Казань» (6 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2022. Праверана 13 снежня 2023.
  14. Стало известно, чем закончится сериал «Слово пацана», – в сеть слили 8-ю серию (спойлер) // «Бизнес Online»
  15. а б в г «Финал «Слова пацана» – это татарское лото»: главный сериал года не хочет заканчиваться
  16. Создатели сериала «Слово пацана» решили переснять финальную серию. Ранее в сеть утекли черновые версии заключительных эпизодов. Meduza (15 снежня 2023). Праверана 15 снежня 2023.
  17. Саблин, Максим. «В городе неспокойно. Двор идёт на двор»: вышел тизер криминальной драмы «Слово пацана». «Афиша» (23 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2023. Праверана 24 жніўня 2023.
  18. Ёлкин, Илья. Вышел тизер нового сериала Жоры Крыжовникова «Слово пацана» с Иваном Янковским. Российская газета (23 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2023. Праверана 24 жніўня 2023.
  19. а б Пронченко, Зинаида. Утомительная беготня (руск.). «Холод» (4 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  20. Свитшот Адидаса за миллион: 11 рекордов «Слова пацана» в цифрах // «Кинопоиск»
  21. Лучшие российские сериалы — 2023: выбор Кинопоиска. «Кинопоиск» (15 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2023. Праверана 21 снежня 2023.
  22. «Пыяла» из «Слова пацана» — главный хит декабря, который попал в топы стримингов и тиктока Песня «Аигел» на татарском языке — о хрупкости. Рассказываем, как она появилась. «Meduza» (2023-12-077). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 7 снежня 2023.
  23. Группа «Аигел» возглавила топ мирового чарта Shazam. «Инде» (4 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  24. «Вымарали из титров сериала»: как мир «шазамит» татарское техно от дуэта «Аигел» (руск.). «Бизнес Online» (30 лістапада 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  25. Лихопек, Сергей. АИГЕЛ - В титрах не значится (руск.). «Звуки.ру» (4 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  26. Россияне за месяц интересовались сериалом «Слово пацана» чаще, чем «войной в Украине» за год // «Вёрстка»
  27. «Слово пацана» посмотрел каждый шестой россиянин. Слышали о нем — 83 % // «Афиша Daily»
  28. «Слово пацана»: послесловие // «ВЦИОМ»
  29. "Сожрали страну": так ли вреден сериал "Слово пацана" для молодёжи (руск.). «Московский комсомолец» (5 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  30. "Слово пацана" — жесть на экране. Стоит ли бояться бандитского сериала (руск.). «РИА Новости» (5 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  31. Степанов, Василий. Бежать бояться (руск.). «Коммерсантъ Weekend» (3 лістапада 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  32. «Слово пацана. Кровь на асфальте»: стоит ли смотреть нашумевший сериал. «РБК Life» (13 лістапада 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  33. «Слово пацана. Кровь на асфальте» — отличный сериал Жоры Крыжовникова о криминальной Казани 1980-х, в которую рискует превратиться Россия 2020-х Авторы не очерняют и не романтизируют молодёжные банды, а пытаются понять их природу (руск.). «Meduza» (26 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  34. Гюббе, Алина. Депутат Госдумы Останина попросила СКР и Роскомнадзор проверить сериал «Слово пацана». «Фонтанка.ру» (4 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 5 снежня 2023.
  35. МВД отрицает связь убийства подростка в Иркутске с сериалом «Слово пацана» (руск.). «Коммерсантъ» (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  36. Подволоцкий, Алексей. «ОН»: создатели «Слова пацана» отреагировали на убийство школьника в Иркутске (руск.). «Ура.ру» (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  37. Роскомнадзор не нашел нарушений в сериале «Слово пацана» (руск.). «Коммерсантъ» (9 снежня 2023). Праверана 10 снежня 2023.
  38. а б Орлова, Виолетта. В Украине стал популярным российский сериал о молодёжной преступности (руск.). УНИАН (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2023. Праверана 2 снежня 2023.
  39. Панькив, Ольга. Не "Слово пацана", а украинские фильмы о бандитских 90-х (руск.). «24 канал» (1 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2023. Праверана 2 снежня 2023.
  40. Російський серіал потрапив в українські гугл-тренди. Реакції соцмереж (укр.). НТА (1 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2023. Праверана 2 снежня 2023.
  41. Кравчук, Анна. Забыли о войне? Саундтрек к российскому сериалу "Слово пацана" возглавил топ-100 Украины на Apple Music (укр.). «Обозреватель» (4 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 4 снежня 2023.
  42. В чем опасность российского сериала "Слово пацана": реакции украинцев в сети (руск.). «24 канал» (1 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2023. Праверана 2 снежня 2023.
  43. Андрухович, Карина. Російський серіал "Слово пацана" змусив українців забути про війну: чому не варто його дивитися (укр.) (30 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2023. Праверана 2 снежня 2023.
  44. «Слово пацана». Почему скандальный российский сериал стал популярным в Украине. Русская служба Би-би-си (9 снежня 2023). Праверана 11 снежня 2023.
  45. В Украине стал популярным российский сериал "Слово пацана". Минкульт обратился к блогерам (руск.). Ligamedia[uk] (8 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  46. Юсипова, Лариса. «Новый сезон»: «Слово» пацанов (руск.). «Ведомости» (15 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2023. Праверана 7 лістапада 2023.
  47. Фильмы «Чебурашка» и «Вызов» получили награды на премии «Событие года» Архівавана 11 студзеня 2024. // «Российская газета»
  48. Ольга Бузова, Люся Чеботина, Леон Кемстач из «Слова пацана» и другие селебрити среди гостей Fashion New Year Awards 2023 Архівавана 11 студзеня 2024. // HELLO! Russia
  49. Катерина Воскресенская. Леон Кемстач из «Слова пацана» победил в номинации «Актерский прорыв года» (руск.). «Спорт-Экспресс» (20 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  50. «Слово пацана» признали лучшим сериалом на премии «Белый слон». «РБК Life» (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  51. Все победители премии Кибер Best // Cyber.Sports.ru
  52. Объявлены победители 15 Национальной премии Большая цифра // «ПрофиСинема».
  53. «Фишер» и «Слово пацана» получили награды премии «Большая цифра» // «Газета.ru».
  54. Национальную премию интернет-контента вручили на Всемирном фестивале молодежи // ТАСС.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]