Віктар Цой
|
||||||||
Віктар Робертавіч Цой, (нарадзіўся 21 чэрвеня 1962, Санкт-Пецярбург – загінуў 15 жніўня 1990, Латвія) — савецкі і расійскі музыкант, заснавальнік і лідар рок-гурта "Кіно".
Змест |
[правіць] Біяграфія
Віктар Цой нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям'і выкладчыка фізкультуры Валянціны Васільеўны Цой і інжэнера Роберта Максімавіча Цоя. Адзінае дзіця ў сям'і. З1974 да 1977 наведвае сяреднюю мастацкую школу, дзе ўзнікае гурт «Палата № 6» на чале з Максімам Пашковым. Пасля выключэння за непаспяховасць з мастацкага вучылішча імя В. Сярова (зараз імя Мікалая Рэрыха) паступае ў СГПТВ-61 на спецыяльнасць «разбяра па дрэве». У маладосці быў прыхільнікам акцёра Міхаіла Баярскага і Уладзіміра Высоцкага, пазней Бруса Лі, імідж якога пачаў пераймаць. Захапляўся ўсходнімі адзінаборствамі, прафесійна выразаў фігуркі з дрэва нэцкэ.
[правіць] Фільмаграфія
У 1988 годзе паводле вынікаў апытання кінакрытыкаў часопіса «Советский экран» за выкананне ролі Моро Цой быў названы лепшым акцёрам года.
- 1986 — «Йа-Хха» (дакументальнае відэа). Рэжысёр Рашыд Нугманаў
- 1986 — Канец канікул. Рэжысёр Сяргей Лысенка
- 1987 — Рок (дакументальныя кадры). Рэжысёр Аляксей Учыцель
- 1988 — «Аса». Рэжысёр Сяргей Салаўёў
- 1988 — «Ігла». Рэжысёр Рашыд Нугманаў
- 1992 — «Апошні герой». Рэжысёр Аляксей Учыцель
[правіць] Сям'я
- Цой, Марыяна Ігараўна (1959—2005) — жонка
- Цой, Аляксандр Віктаравіч (1985) — сын
[правіць] Глядзіце таксама
[правіць] Спасылкі
- Фан-сайт
- Фан-сайт
- Фан-сайт
- Віктар Цой і «Кіно» на киноман.net
- Біяграфія Віктара Цоя на peoples.ru
- Артыкул пра акцёрскія працы Віктара Цоя і здымках рок-гурта «Кіно»
- Віктар Цой — Інтэрв'ю на YouTube
- Кіношнік — Сайт прыхільнікаў творчасці Віктара Цоя і рок-гурта Кіно
- Віктар Цой і гурт КІНО — зорка з імем Сонца
