З пляцоўкі Вікіпедыя.
Снягір, звычайны снягір, гіль, жуланчык (стар.) (Pyrrhula pyrrhula) — птушка сямейства уюрковых.
Снягір жыве ў лясах з густым падгайкам, пазбягае толькі чысты сасоннік, таксама яго можна сустрэць у садах і парках гарадоў (асабліва ў час качавання).
Улетку птушка жыве як у густых лясах, так і ў рэдкалессі на краях гарэлых лясоў і высечак, але паколькі трымаецца ён вельмі схавана і рэдка трапляецца на вочы, яго нячаста можна заўважыць у гэты час года. Але зімой не заўважыць рознакаляровую птушку ў зграйках проста немагчыма.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).