Соня Хені

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Соня Хені

Соня Хені (нарв.: Sonja Henie; 8 красавіка 1912, Осла12 кастрычніка 1969) — нарвежская фігурыстка, якая выступала ў адзіночным разрадзе і ў парным катанні, а пазней амерыканская актрыса.

Першая і адзіная трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1928, 1932, 1936) у жаночым адзіночным катанні. Дзеліць з Йілісам Графстромам і Ірынай Радніной рэкорд па колькасці залатых алімпійскіх узнагарод у фігурным катанні (па 3). Дзесяціразовая пераможца чэмпіянатаў свету (1927—1936) і шасціразовая чэмпіёнка Еўропы (1931—1936).

Пакінуўшы ў 1936 г. ва ўзросце 24 гадоў аматарскі спорт, стала зоркай галівудскага балета на лёдзе. У 1927—1958 гадах знялася ў 15 фільмах у Галівудзе (самы вядомы «Серэнада сонечнай даліны»). У 1941 годзе прыняла амерыканскае грамадзянства. Заснавальніца (разам з мужам) музея сучаснага мастацтва (1968, паблізу Осла).

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.