Социалист-революционер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Социалист-революционер»
Тып газета
Заснавана 23 кастрычніка 1917
Спыненне публікацый 19 снежня 1917
Палітычная прыналежнасць Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Мова руская
Галоўны офіс

«Социалист-революционер» — газета Мінскага абласнога камітэта партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Выходзіла з 23 кастрычніка да 19 снежня 1917 г. у Мінску на рускай мове штодзённа. Прытрымлівалася правай плыні партыі эсэраў. Змяшчалы звароты ЦК, артыкулы партыйных дзеячаў, перадрукоўку з газеты «Дело народа», паведамляла пра партыйны рух сярод вайскоўцаў. Друкавала адозвы А. Ф. Керанскага, ЦК і фракцыі эсэраў, 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў, Камітэта выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту і інш. Выступала ў абарону дэмакратычных свабод, за наданне паўнамоцтваў Устаноўчаму сходу ў вырашэнні праблем расійскага грамадства, у падтрымку дзяржаўнасці беларускіх зямель, земскага і гарадскога самакіравання, салдацкіх, сялянскіх і рабочых арганізацый. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць у Мінску 2-га франтавога, 3-га сялянскага, Усебеларускага і інш. з’ездаў, справаздачы аб пасяджэннях Аблвыкамзаха, паведамленні на тэмы агульнарускага і беларускага жыцця, нарысы, вершы. Закрыта 19 снежня загадам СНК Заходняй вобласці і фронту. Выйшла 48 нумароў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]