23 кастрычніка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
23 кастрычніка — дзвесце дзевяноста шосты (дзвесце дзевяноста сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 732: У бітве пры Пуацье войскі франкаў разбілі армію Арабскага халіфата.
- 1582: Адбылася бітва на Чувашавым мысе паміж атрадам казакаў на чале з Ермаком Цімафеевічам і сібірцамі на чале з ханам Кучумам.
- 1942: Пачатак бітвы пры Эль-Аламейне (Егіпет) паміж англійскімі і нямецкімі войскамі.
- 1956: Пачалося Венгерскае паўстанне, скіраванае супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва і савецкай ваеннай прысутнасці ў Венгрыі (працягвалася да 11 лістапада).
- 1990: Гораду Горкі вернута назва Ніжні Ноўгарад.
Нарадзіліся [правіць]
- 1715: Пётр II, імператар расійскі
- 1816: Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі пісьменнік і даследчык фальклору (пам. 1884)
- 1823: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і журналіст (пам. 2.11.1903)
- 1887: Цішка Гартны, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч (пам. 11.4.1937)
- 1905: Фелікс Блох, швейцарскі фізік
- 1920: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік (пам. 1980)
- 1940: Пеле, бразільскі футбаліст
Памерлі [правіць]
- 1937: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра (нар. 1.11.1895)
- 1941: Васіль Шашалевіч, беларускі драматург і празаік (нар. 9.1.1897)
- 1944: Чарлз Гловер Баркла, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1986: Эдуард Адальберт Дойзі, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943)