Спайнасць
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дасканалая спайнасць у крышталя зялёнага флюарыту
Спайнасць — уласцівасць мінералаў, якая дазваляе расколваць іх па пэўных крышталяграфічны напрамках з утварэннем гладкіх паралельных паверхняў. Узнікненне спайнасці звязана з аслабленнем хімічных сувязяў рашоткі, таму яна залежыць толькі ад унутранай структуры мінерала і не залежыць ад знешняй формы мінерала.
Да характарыстык спайнасці адносяць:
- ступень дасканаласці спайнасці;
- простую форму, па якой крышталь расколваецца;
- часам вугал паміж плоскасцямі спайнасці.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).