Флюарыт

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

ФЛЮАРЫ́Т (ад лац. fluor цячэнне), плавікавы шпат, мінерал, які належыць да фтарыдаў, фтарыд кальцыю CaF2, можа ўтрымліваць дамешкі рэдказямельных элементаў. Утварае кубічныя крышталі, іх зросткі, зярністыя, валакністыя, масіўныя агрэгаты, зямлістыя масы. Колер жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны, бясколерны і інш. Цвёрдасць 4, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см3.

Трапляецца ў магматычных пародах, гідратэрмальных жылах, даламітах, вапняках.

Флюарыт выкарыстоўваецца ў металургіі, як крыніца фтору і яго злучэнняў, у шкляной прамысловасці.

Радовішчы флюарыту ёсць у Расіі, ЗША, Украіне, Германіі, Вялікабрытаніі і інш.