Спандэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Спандэ́й — такая стапа ў антычнай (метрычнай) сістэме вершаскладання, у якую ўваходзяць два доўгія склады. У сілабатоніцы спандэем называюць з'яву, калі ў двухскладовай ці (значна радзей) трохскладовай стапе становяцца побач два націскныя склады. Злоўжыванне спандэем робіць верш грувасткім, няўклюдным. Разам з тым дзякуючы спандэю паэт можа рытмічна вылучыць тое ці іншае слова ў вершаваным радку, звярнуць на яго ўвагу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]