Спіс малых базілік Чэхіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спіс малых базілік Чэхіі ўяўляе сабой спіс каталіцкіх касцёлаў Чэхіі, якім Ватыканам прысвоены тытул Малой базілікі. Гэты ганаровы тытул прысвойваецца Рымскім Папам у адзначэнне старажытнасці храма, яго гістарычнай важнасці або значнасці як паломніцкага цэнтра.

Па стане на пачатак 2013 года пятнаццаць чэшскіх храмаў мелі тытул малой базілікі.

Месца Назва базілікі Час
заснавання
Дата
прысваення
тытула
Фота Дыяцэзія
1 Свата-Гора, Пршыбрам Базіліка Унебаўзяцця Дзевы Марыі
(чэшск.: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
1348 1905

Архідыяцэзія Прагі
2 Богасудаў, Крупка Базіліка Дзевы Марыі Балеснай
(чэшск.: Bazilika Panny Marie Bolestné)
XV стагоддзе 14.05.1924

Дыяцэзія Літамержыцы
3 Філіпаў, Йіржыкаў,
раён Дэчын
Базіліка Дзевы Марыі Успамогі Хрысціян
(чэшск.: Bazilika Panny Marie Pomocnice křesťanů)
1873 13.01.1926

Дыяцэзія Літамержыцы
4 Чэска-Ліпа Базіліка Усіх Святых
(чэшск.: Bazilika Všech svatých)
1710 22.06.1927

Дыяцэзія Літамержыцы
5 Велеград Базіліка Унебаўзяцця Дзевы Марыі
і Святых Кірыла і Мяфодзія

(чэшск.: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie
a svatého Cyrila a Metoděje
)
1228 25.01.1928

Архідыяцэзія Оламаўца
6 Бржэўнаў, Прага Базіліка Святы Маркеты
(чэшск.: Bazilika svaté Markéty)
XI стагоддзе 09.01.1948

Архідыяцэзія Прагі
7 Старэ-Места, Прага Базіліка Святога Якуба Старэйшага
(чэшск.: Bazilika svatého Jakuba Většího)
кан. XII стагоддзя 29.01.1974

Архідыяцэзія Прагі
8 Гостын, Гостынскія ўзгоркі Базіліка Унебаўзяцця Дзевы Марыі
(чэшск.: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
XVI стагоддзе 09.08.1982

Архідыяцэзія Оламаўца
9 Старэ-Брно, Брно Базіліка Унебаўзяцця Дзевы Марыі
(чэшск.: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
1324 06.10.1987

Архідыяцэзія Брно
10 Страгаў, Прага Базіліка Узнясення Дзевы Марыі
(чэшск.: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
XIII стагоддзе 06.11.1991

Архідыяцэзія Прагі
11 Сваты-Копечак, Оламаўц Базіліка Наведвання Дзевы Марыі
(чэшск.: Bazilika Navštívení Panny Marie)
1669 11.04.1995

Архідыяцэзія Оламаўца
12 Яблане-ў-Подэштэдзі,
акруга Ліберац
Базіліка Святых Лаўрэнція і Здзіслава
(чэшск.: Bazilika svatého Vavřince a svaté Zdislavy)
1729 25.06.1996

Дыяцэзія Літамержыцы
13 Фрыдэк-Містэк Базіліка Наведвання Дзевы Марыі
(чэшск.: Bazilika Navštívení Panny Marie)
1740 30.08.1999

Дыяцэзія Острава-Опавы
14 Вышаград, Прага Базіліка Святых Пятра і Паўла
(чэшск.: Bazilika svatých Petra a Pavla)
1070 25.03.2003

Архідыяцэзія Прагі
15 Ждзяр-над-Сазаваў Базіліка Унебаўзяцця Дзевы Марыі
і Святога Мікалая

(чэшск.: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie
a svatého Mikuláše
)
1252 05.01.2009

Архідыяцэзія Брно

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]