Станожкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Станожкі
Porcellio scaber - male side 1 (aka).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oniscidea Latreille, 1802

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   93223
NCBI   41116

Станожкі, Макрыцы (Oniscidea) — падатрад раўнаногіх ракападобных (Isopoda).

Знешні выгляд [правіць]

Цела авальнае, зверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразвітая і вельмі малая, другая моцна развітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупалец. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; ўсе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; ўнутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыхання; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.