Ракападобныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ракападобныя
Diastylis rathkei.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crustacea Brünnich, 1772

Класы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   83677
NCBI   6657
EOL   2598871

Ракападобныя, ракі (Crustacea) — падтып (раней разглядаўся як клас) беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх.

Вядомы з кембрыю (больш за 500 млн. г. назад). 5—9 тыпаў (падкласаў), у т.л. ракушкавыя, жабраногія, максілаподы, цэфалакарыды, вышэйшыя ракі; каля 50 тыс. відаў.

Пашыраны ва ўсіх марскіх і прэсных вадаёмах. Жывуць у тоўшчы вады і на дне вадаёмаў, некаторыя на сушы (макрыцы, некаторыя трапічныя крабы). На Беларусі каля 100 відаў з атрада галінаставусых, дзесяціногіх ракападобных, карпаедаў, раўнаногіх, жабраногаў, разнаногіх, ракавінкавых.

Даўжыня ад долей міліметра да 80 см, маса да 15 кг і больш. Цела сегментаванае, мае 3 аддзелы: галаву, грудзі і брушка, укрыта кутыкулай. На галаве 2 пары вусікаў (антэнулы і антэны), верхнія сківіцы (мандзібулы) і 2 пары ніжніх сківіц (максілулы і максілы). Органы зроку — фасетачныя вочы, часам няпарнае вока. Органы раўнавагі — статацысты. Нервовая сістэма складаецца з брушнога нервовага ланцужка. Крывяносная сістэма незамкнёная. Дыхаюць жабрамі або ўсёй паверхняй цела.

Пераважна ўсёедныя.

Большасць ракаў раздзельнаполыя, ёсць гермафрадыты, некаторым уласцівы партэнагенез. Развіццё пераважна з ператварэннем. Лічынка — наўпліус.

Многія ракі (бакаплавы, весланогія рачкі, цыклопы, эўфаўзіевыя, мізіды, галінаставусыя, кумавыя і інш.) — корм для рыб, вадаплаўных птушак, водных млекакормячых. Некаторыя — паразіты або прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Многія (пераважна планктонныя формы) — біялагічныя меліяратары.

Амары, крабы, крэветкі, лангусты, рачныя ракі і інш. — аб'екты промыслу і развядзення.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чумакоў Л. Ракі. Малюскі. П'яўкі: Таямнічыя жыхары вадаёмаў. Нарысы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 73 с.: іл. — (Зямля мая). ISBN 978-985-02-0966-5