Раўнаногія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Isopoda)
Раўнаногія

Макрыца Armadillidium vulgare
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isopoda Latreille, 1817

Падатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  92120
NCBI  29979
EOL  7230
FW  22794

Раўнаногія (Isopoda) — атрад вышэйшых ракаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня аа 0,1 мм да 37 см (пераважна 1—5 см). Цела пляскатае, сегментаванае. 1—2 пары грудных сегментаў зрастаюцца з галавой. Грудныя ногі служаць для падачы корму да рота (1-я пара) і перамяшчэння (аднолькавыя 7 пар, — адсюль назва), брушныя часткова ператвораны ў шчэлепы.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з трыясу (каля 225 млн г. назад). Каля 4500 відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя — у глебе. На Беларусі найбольш трапляюцца вадзяны вослік (Asellus aquaticus), у вільготнай глебе і лясным подсціле — макрыцы (Oniscidea).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца раслінамі і іх рэшткамі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Пераважна раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое, у некаторых — шляхам партэнагенезу. Развіццё без ператварэння.

Біяфільтратары і біямеліяратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары скрэбеняў (Acanthocephala), ёсць паразіты рыб і іншых ракападобных. Большасць водных відаў — корм для бентасаедных рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]