Станча Міленкавіч Мілянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станча Міленкавіч Мілянкоў
Дата нараджэння 20 лютага (4 сакавіка) 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1969(1969-10-17) (70 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці гістолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, эмбрыёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1937)
Навуковае званне
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Станча Міленкавіч Мілянкоў (20 лютага 1899 — 17 кастрычніка 1969) — беларускі гістолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кіраваў кафедрамі гісталогіі і эмбрыялогіі Ташкенцкага (1937—1939, 1945—1952), Іркуцкага (1939—1940), Мінскага медыцынскіх інстытутаў (1952—1969)[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 90 работ, сааўтар «Кіраўніцтва па эндакрыналогіі». Займаўся асаблівасцямі змяненняў скуры пры пелагры  (руск.) і іншых скурных захворваннях, вывучаў будову нервова-рэцэптарных апаратаў ўнутраных органаў і скуры. Упершыню апісаў адчувальныя аканчанні ў страваводзе і сонечным спляценні чалавека, сфармуляваў палажэнне аб кампенсатарна-прыстасавальных рэакцыях нервовай сістэмы[3].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска, Беларусь[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам, медалямі[3].

Зноскі