Станіслаў Пятровіч Ракіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Пятровіч Ракіцкі
Дата нараджэння 27 лютага 1910
Месца нараджэння вёска Тварычаўка Мазырскі раён
Дата смерці 1985
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Часць 99-я Калінкавіцкая партызанская брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Станіслаў Пятровіч Ракіцкі (27 лютага 1910, вёска Тварычаўка, Мазырскі раён1985) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай воблаці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1930 года на савецкай, камсамольскай і гаспадарчай рабоце. Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя Леніна. Член КПСС з 1940 года. З кастрычніка 1941 года адзін з кіраўнікоў групы Мазырскага партыйна-камсамольскага падполля. У партызанах з мая 1942 года: быў камандзірам узвода, палітруком роты, з мая 1943 года камісар 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгады, адначасова член Калінкавіцкага падпольнага РК КП(Б)б. У 1944—1970 гадах працаваў на савецкай, гаспадарчай і адміністрацыйнай рабоце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]