99-я Калінкавіцкая партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
99-я Калінкавіцкая партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Палескае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 604 партызаны
Дыслакацыя Калінкавіцкі, Васілевіцкі, Хойніцкі, Мазырскі, Капаткевіцкі, Акцябрскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. А. Караткевіч

99-я Калінкавіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года на базе атрада імя Варашылава, арганізаванага ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на тэрыторыі Калінкавіцкага, Васілевіцкага, Хойніцкага, Мазырскага, Капаткевіцкага, Акцябрскага раёнаў. Брыгада (604 партызаны) паатрадна 28 лістапада (атрады 2-і імя Катоўскага і 3-і імя Шчорса) і 20 снежня 1943 года (5-ы), 29 чэрвеня 1944 года (1-ы імя Варашылава) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1942 года партызаны ўзарвалі электрастанцыю ў Калінкавічах, у ліпені знішчылі на рэчцы Прыпяць параход і 2 баржы, у верасні — лесапілку і пеньказавод на станцыі Гарочычы. У кастрычніку спалілі 9 нямецкіх складоў у Мазырскім раёне. У ноч на 4 жніўня 1943 года на чыгуначным участку Гарочычы — Юшкі разбурылі каля 2 км чыгуначнага палатна. 23 жніўня 1943 года разам з партызанамі 101-й Даманавіцкай і Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі брыгад разбілі нямецкі гарнізон у гаспадарцы «Ведрыч» (Ведрыцкі бой), вялі баі па знішчэнню гарнізонаў у вёсках Капцэвічы, Колкі Капаткевіцкага, вёсцы Каплічы Даманавіцкага раёнаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-ы партызанскі атрад імя Варашылава;
  • 2-і партызанскі атрад імя Катоўскага;
  • 3-і партызанскі атрад імя Шчорса.

У ліпені 1943 года з 210-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады быў перададзены атрад Я. Р. Гулевіча (пазней 5-ы). У кастрычніку 1943 года на базе 4-га атрада імя Фрунзэ, вылучанага з брыгады, была створана 2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

  • В. А. Караткевіч.

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • А. М. Казакоў

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе ў вёсках Гогалеў, Гулевічы, Зеляночы, у 1964 годзе ў вёсцы Прудок Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]