Стваловыя клеткі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эмбрыянальныястваловыя клеткі чалавека пад мікраскопам.

Стваловыя клеткі, камбіяльныя клеткі — недыферэнцаваныя (няспелыя) клеткі, ёсць ва ўсіх мнагаклетачных арганізмах. Стваловыя клеткі здольныя самаабнаўляцца, утвараючы новыя стваловыя клеткі, дзяліцца з дапамогай мітозу і дыферэнцавацца ў спецыялізаваныя клеткі, гэта значыць ператварацца ў клеткі розных органаў і тканак.

Развіццё мнагаклетачных арганізмаў пачынаецца з адной стваловай клеткі - зіготы. У выніку шматлікіх цыклаў дзялення і працэсу дыферэнцыявання ўтвараюцца ўсе віды клетак, характэрныя для дадзенага біялагічнага віду. У чалавечым арганізме такіх відаў клетак больш за 220. Стваловыя клеткі захоўваюцца і функцыянуюць і ў дарослым арганізме, дзякуючы ім можа ажыццяўляцца абнаўленне і аднаўленне тканак і органаў. Тым не менш, у працэсе старэння арганізма іх колькасць змяншаецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).