Страхаванне
Страхава́нне — сістэма эканамічных адносінаў, якая ўключае ўтварэнне адмысловага фонду сродкаў (страхавога фонду) і яго выкарыстанне (размеркаванне і пераразмеркаванне) для пераадолення і кампенсацыі розных стратаў і шкоды, выкліканых нешчаслівымі падзеямі (страхавымі выпадкамі) шляхам выплаты страхавой кампенсацыі і страхавых сум.
Змест |
Удзельнікі працэсу страхавання [правіць]
У страхаванні абавязковая наяўнасць двух бакоў:
- адмысловае арганізацыі, што займаецца стварэннем і выкарыстаннем адпаведнага фонду — страхоўшчыка
- юрыдычных і фізічных асоб, што ўносяць у фонд усталяваныя плацяжы — страхавальнікаў.
Узаемныя абавязальніцтвы страхоўшчыкаў і страхавальнікаў рэгламентуюцца дагаворам страхавання ў адпаведнасці з умовамі страхавання. Удзельнікамі страхавых адносінаў могуць выступаць таксама трэція бакі: застрахаваны або бенефіцыяр — асоба, прызначаная для атрымання страхавой кампенсацыі.
Класіфікацыя [правіць]
- маёмаснае страхаванне: аб'ектам страхавання суць матэрыяльныя каштоўнасці
- асабістае страхаванне: аснова эканамічных адносінаў — падзеі ў жыцці фізічных асоб
- страхаванне адказнасці: прадмет — абавязальніцтвы страхавальніка па кампенсацыі шкоды трэцім асобам.
Унутры галіны таксама выдзяляюцца розныя віды страхавання.
Па тэрміне дагавор страхавання можа быць:
- бестэрміновай (пажыццёвай)
- часовай:
- кароткатэрміновай (ад некалькіх месяцаў да году)
- доўгатэрміновай (ад 1 да 5 гадоў)
- і іншыя
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
