Стрэлачны перавод

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Злучэнні чыгуначных пуцей на станцыі Франкфурт
Ілюстрацыя прынцыпу работы стрэлачнага перавода

Стрэлачны перавод — прыстасаванне, якое служыць для пераводу рухомага састава з аднаго пуці на другі.

Для злучэння недалёка размешчаных пуцей робіцца з'езд, які складаецца з двух стрэлачных пераводаў і злучальнага пуці (нескарочанага ці скарочанага) паміж імі. Для пераходу з аднаго пуці на другі цягнікоў, рушачых у розных напрамках, кладуць паслядоўна два з'езды, а пры пэўных умовах — перакрыжаваны з'езд.

Пры злучэнні некалькіх паралельных пуцей стрэлачныя пераводы размяшчаюць адзін за адным на агульным пуці, які атрымаў назву стрэлачнай вуліцы.

Глухім перасячэннем называецца ўзаемнае перасячэнне двух рэйкавых пуцей, якія ляжаць на адным узроўні. У залежнасці ад вугла, пад якім перасякаюцца пуці, бываюць прамавугольныя і косавугольныя.

Пры рамонце землянога палатна пад адным з пуцей, пры пераходзе двухпутнай лініі цераз аднапутны мост і ў некаторых падобных выпадках, цягнікі рухаюцца па кожным пуці без пераходу з аднае рэйкавай каляі на другую — прымяняецца спляценне пуцей.