Стэнабатныя арганізмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стэнаба́тныя аргані́змы[1], стэнабатныя жывёлы, стэнабаты — водныя жывёлы з абмежаваным дыяпазонам вертыкальнага пашырэння.

Насяляюць толькі адну якую-небудзь вертыкальную зону мора (напрыклад, літараль, абісаль, батыяль). Да стэнабатных арганізмаў належаць большасць донных марскіх жывёл (напрыклад, глыбакаводныя рыбы, глыбакаводныя каралы, марская зорка Vitjazaster djakonovi). Стэнабатнасць абмяжоўвае магчымасць рассялення жывёл, таму ім звычайна ўласцівы вузкія арэалы.

Стэнабатныя арганізмы проціпастаўляюцца эўрыбатным арганізмам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]