Стэпавая плямістая блакітніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэпавая плямістая блакітніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phengaris teleius Bergstrasser, 1779

Сінонімы
  • Maculinea teleius

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  203778

Стэпавая плямістая блакітніца (Phengaris teleius) — матыль сямейства блакітніц.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Буйная блакітніца, даўжыня пярэдняга крыла 17-21 мм. Верхняя бок крылаў блакітны з шырокай цёмнай аблямоўкай і белай махрой па краі, чорнай сярэдняй плямай у цэнтральнай ячэйцы пярэдняга крыла і шэрагам цёмных папярочных плям, якія часам могуць быць рэдукаваныя. У самкі больш шырокае зацямненне краю крыла і больш шэрае адценне асноўнага фону. Знізу крылы светла-шэра-бурыя з 2 дугападобна выгнутымі паралельнымі радамі дробных чорных кропак на светлым фоне. Некалькі такіх жа кропак размяшчаюцца ў прыкаранёвай частцы задняга крыла і падоўжаных — у цэнтры кожнага крыла.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі, у Беларусі від вядомы на Палессі.

Насяляе сырыя лугі, ўскраіны і паляны лісцевых лясоў з наяўнасцю кармавога субстрата вусеняў. Выбірае добра праграваныя ўчасткі. У пошуках нектару матылі могуць перамяшчацца ў больш сухія месцы паблізу.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

На працягу года развіваецца ў адным пакаленні. Лёт доўжыцца з пачатку ліпеня да сярэдзіны жніўня. Матылі звычайна прытрымліваюцца ўчасткаў з крывасмокам — кармавой раслінай маладых вусеняў, у суквецці якога самкі адкладаюць яйкі. Пасля зімоўкі, пачынаючы з ІІІ ўзросту, вусені развіваюцца ў гнёздах некаторых відаў мурашак роду Myrmica, дзе харчуюцца іх лічынкамі.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Від уключаны ў Чырвоны Спіс МСАП (катэгорыя — LR / nt, ver. 2.3, 1994), у Чырвоныя кнігі Еўрапейскіх дзённых матылёў (SPEC 3, катэгорыя — VU), Беларусі, Маскоўскай вобласці Расіі, Латвіі і Літвы, у дадатак II Бернскай канвенцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)