Суд павінен працягвацца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суд павінен працягваццаM:
Жанр прапагандысцкі фільм[d]
Рэжысёр
Працягласць 63 хв.
Год 1930
IMDb ID 0196124

«Суд павінен працягвацца» — савецкі нямы чорна-белы фільм 1930 года. Агітпрапфільм выкрываў перажыткі патрыярхальнай буржуазнай маралі і недахопы сучаснай пралетарскай маралі. У аснове сцэнарыя фільма — скандальная «чубараўская справа» 1926 года пра групавое згвалтаванне дзяўчыны групай хуліганаў. Фільм здымаўся ў Ленінградзе, дзе і знаходзілася ў той час студыя «Белдзяржкіно».

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Раіса Есіпава — Алена, лабарантка электразавода
  • Сяргей Лангавай — муж Алены
  • Павел Малчанаў — шафёр
  • Іван Чувелеў — адвакат
  • Віктар Кулакоў — сябра моладзевай камуны
  • Галіна Інюціна — сябра моладзевай камуны
  • Сямён Антонаў — лабарант