Сухоты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Туберкулёз лёгкіх
Tuberculosis-x-ray-1.jpg
Рэнтгенаграма органаў грудной клеткі хворага на сухоты
МКХ-10 A15.15.-A16.16.

Туберкулёз лёгкіх, сухоты з'яўляецца мясцовай праявай агульнага інфекцыйнага захворвання, якое ўзнікае з прычыны заражэння мікабактэрыямі туберкулёзу. Паражэнне лёгкіх выяўляецца ў розных формах, якія залежаць ад уласцівасцяў узбуджальніка, імунабіялагічнага стану арганізма, шляхоў распаўсюджвання інфекцыі і іншых фактараў.

Першасныя і другасныя сухоты[правіць | правіць зыходнік]

Сухоты могуць быць першаснымі і другаснымі. Першасны туберкулёз лёгкіх развіваецца пасля першаснага заражэння (звычайна ў раннім узросце). У гэты перыяд маецца схільнасць да гіперэргічных рэакцый, узнікненню параспецыфічных змен, лімфогеннага і гематагеннага распаўсюджвання працэсу з частым паражэннем лімфатычных вузлоў, плеўры і ўзнікненню сухотных змяненняў у розных органах. У пераважнай большасці выпадкаў з першасным туберкулёзам арганізм чалавека спраўляецца самастойна без спецыяльнага лячэння. Пасля гэтага, аднак, застаюцца сляды перанесенага захворвання - пятрыфікаты, у якіх застаюцца жыццяздольныя мікабактэрый туберкулёзу.

Другасны туберкулёз звычайна развіваецца ў выніку абвастрэння першасных ачагоў. Але часам можа быць следствам другаснага заражэння пасля лячэння ад першаснага туберкулёзу, бо імунітэт пры сухотах мае нестэрыльны характар. Для другаснага туберкулёзу характэрна лімфа- і бронхагеннае распаўсюджванне.

Формы туберкулёзу лёгкіх[правіць | правіць зыходнік]

Туберкулёз лёгкіх можа прымаць розныя формы[1]:

Іншыя формы[правіць | правіць зыходнік]

Туберкулёз плевры, туберкулёз гартані, трахеі сустракаюцца рэдка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Проф. А. И. Арутюнов, кандидат медицинских наук Н. Я. Васин и В. Л. Анзимиров Справочник по клинической хирургии / Проф. В.И. Стручкова — Москва: Медицина, 1967. — С. 234. — 520 с. — 100 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Справочник по клинической хирургии / Под ред. проф. В. И. Стручкова — м: «Медицина», 1967. — 520 с.


Шаблон:Phthysiatry-stub