Сцяг Ольстэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ольстэр
Рэспубліка Ірландыя
Паўночная Ірландыя

Сцяг Ольстэра (англ.: Flag of Ulster)- адзін з сімвалаў гістарычнай правінцыі Ірландыі — Ольстэр, якая аб’ядноўвае ў наш час дзевяць графстваў на поўначы вострава. Шэсць з гэтых графстваў — Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тырон — уваходзяць у склад Паўночнай Ірландыі, іншыя — Каван, Данегол і Манахан — з’яўляюцца часткай Рэспублікі Ірландыя.

Сцяг складзены з геральдычных сімвалаў самых вядомых дынастый Ольстэра — чырвоны Георгіеўскі крыж на жоўтым фоне, а ў цэнтры — белы шчыт з чырвонай правай рукой па сярэдзіне.

Колеры[правіць | правіць зыходнік]

Чырвоны крыж на залатым фоне, згодна брытанскаму Інстытуту сцягоў і ірландскімі вексілалогамі ўзят з герба сям’і графаў де Бургаў, а шчыт з Чырвонай рукой Ольстэра — з герба рода О’Нілаў, што кіравалі ў Ольстары.

Схема Залаты[1] Чырвоны[2] Белы
Пантон Gold 123 Red 485 White
HEX #FFC72C #DA291C #FFFFFF
RGB 255, 199, 44 218, 41, 28 255, 255, 255
CMYK 0.19.89.0 0.95.100.0 0.0.0.0
  1. Pantone 123 C(недаступная спасылка). Pantone. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 20 ліпеня 2022.
  2. Pantone 485 C(недаступная спасылка). Pantone. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2017. Праверана 20 ліпеня 2022.