Ольстэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ольстэр (Ульстэр)
Ulster, Cúige Uladh
Сцяг
Flag of Ulster.svg
Краіна Ірландыя і Вялікабрытанія
Статус Гістарычная правінцыя
Вялікі горад Белфаст
Афіцыйныя мовы англійская
ірландская
Насельніцтва
1,932 млн (3-е месца)
Плошча 24 481 км² (2-е месца)
Ольстэр (Ульстэр) на карце
Часавы пояс GMT + 0.00
Commons-logo.svg Ольстэр (Ульстэр) на Вікісховішчы

О́льстэр (англ.: Ulster, ірл.: Cúige Uladh) — адна з чатырох гістарычных правінцый Ірландыі, якая аб'ядноўвае ў наш час дзевяць графстваў на поўначы вострава. Шэсць з гэтых графстваў — Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тырон — уваходзяць у склад Паўночнай Ірландыі, астатнія — Каван, Данегол і Манахан — з'яўляюцца часткай Рэспублікі Ірландыя. Насельніцтва Ольстэра складае парадку 2 млн чалавек. Плошча правінцыі — 24 481 км². Найбуйнейшы горад Ольстэра — Белфаст.

Асноўнай мовай з'яўляецца англійская, другой па распаўсюджанасці — ірландская. Каля 10 % насельніцтва Паўночнай Ірландыі маюць пэўныя веды ў ірландскай мове, хоць мову выкладаюць ва ўсіх графствах, якія з'яўляюцца часткай рэспублікі.

Часта Ольстэрам памылкова завуць Паўночную Ірландыю.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва Ольстэра — каля 2 мільёнаў чалавек. Плошча — 24 481 квадратных кіламетраў (8 952 квадратных міль). Самы вялікі горад — Белфаст з насельніцтвам больш чым 500 000 чалавек. Шэсць з дзевяці акруг Ольстэра, Антрым (Aontroim), Арма (Ard Mhacha), Даўн (An Dun), Фермана (Fear Manach), Ландандэры (Doire) і Тырон (Tir Eoghain), фарміруюць Паўночную Ірландыю, якая засталася часткай Вялікабрытаніі пасля падзелу Ірландыі ў 1921 годзе. Тры Ольстэрскія акругі, Каван (An Cabhan), Данегол (Dun na nGall) і Манахан (Muineachan) з'яўляюцца часткай Ірландскай рэспублікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У раннім Сярэднявеччы правінцыяй кіравала дынастыя О’Нілаў. Пасля нарманскага ўварвання ў XII стагоддзі Ольстэр трапіў пад кантроль нарманскіх баронаў — спачатку дэ Курсі, затым — дэ Ласі. Яны стварылі тут графства Ольстэрскае.

У XIX стагоддзі Ольстэр стаў самай багатай і квітнеючай правінцыяй Ірландыі, а Белфаст абагнаў сталіцу, Дублін, па насельніцтве.

У XX стагоддзі Ольстэр стаў арэнай сутыкненняў ІРА і праанглійскіх ольстэрскіх юніяністаў (Асацыяцыя абароны Ольстэра, Добраахвотніцкі фронт Ольстэра).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Правінцыі Ірландыі