Сцяна плачу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 31°46′35″ пн. ш. 35°14′00″ у. д. / 31.776389° пн. ш. 35.233333° у. д. (G) (O) (Я)

Сцяна плачу

Сцяна плачу (іўр.: הַכֹּתֶל הַמַּעֲרָבִי, араб.: حائط البراق) — выбітнае месца, якое знаходзіцца ў Старым горадзе Іерусаліма ля падножжа заходняга боку Храмавай гары. Гэта рэшткі (485 м) старажытнай сцяны, якая атачала двор яўрэйскага Храма, і, магчыма, самае святое месца прызнанае яўрэямі за межамі Храмавай гары. Крыху больш за палову сцяны, размешчана ніжэй узроўню вуліцы і адносіцца да канца перыяду Другога Храму, па агульным меркаванні, гэтая частка была пабудавана каля 19 года да н.э. Ірадам Вялікім, але нядаўнія раскопкі сведчаць аб тым, што працы не былі завершаны да канца жыцця Ірада. Астатнія пласты былі дададзеныя пачынаючы з VII стагоддзя.

Сцяна з'яўляецца месцам яўрэйскага паломніцтва на працягу стагоддзяў; самыя раннія згадкі прывязаныя да месца ўзыходзяць да IV стагоддзя. З сярэдзіны XIX стагоддзя, розныя яўрэі спрабавалі набыць правы на сцяну ці зямлю ў непасрэднай ад яе, але ва ўсе спробы былі няўдалымі. З узнікненнем сіянісцкага руху напачатку XX стагоддзя, сцяна стала крыніцай рознагалоссяў паміж яўрэйскай суполкай і мусульманскімі рэлігійнымі лідарамі, якія былі занепакоеныя тым, што сцяна была выкарыстана для далейшых яўрэйскіх нацыяналістычных прэтэнзій да Храмавай гары і ў Іерусаліме. Успышкі гвалту ля падножжа сцяны сталі звычайнай з'явай, але ў 1930 годзе міжнародная камісія вызначыла правы мусульманаў і яўрэяў у адносінах да сцяны. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948 года сцяна трапіла пад кантроль Іарданіі і яўрэі не мелі доступу да сцяны на працягу 19 гадоў, пакуль Ізраіль не захапіў Стары горад у 1967 годзе і праз тры дні не зруйнаваў бульдозерамі суседні стары Мараканскі квартал[1].

Зноскі

  1. F. E. Peters (1984). Jerusalem. Princeton, New Jersey: Princeton University Press. pp. 357–359, 394–396.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Скінія і Іерусалімскі Храм