Ірад Вялікі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ірад I Вялікі (каля 73 — 4 да н.э.) — цар Іудзеі з 40 да н.э. (факгычна з 37 да н.э.).
Тьггул цара атрымаў ад рымскага сената, але ўнутры Іудзеі карыстаўся амаль абсалютнай уладай. Пашырыў тэрыторыю свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў былой дзяржавы Давіда. Ператварыў Іерусалім у крэпасць. Бязлітасна душыў народныя хваляванні і знішчаў усіх, каго лічыў супернікам, у т.л. ўласных дзяцей. Паводле хрысціянскага падання, даведаўшыся пра нараджэнне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлят у г. Віфлеем.
Пазней імя Iрад набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязлітаснага чалавека.
