Сцяпан Сямёнавіч Ракавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Сямёнавіч Ракавец
Дата нараджэння 1938
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 2000(2000-01-16)
Узнагароды і прэміі

Сцяпан Сямёнавіч Ракавец (1930, в. Дразды , Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 16 студзеня 2000) — Герой Сацыялістычнай Працы (1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Дружба». Пасля службы ў Савецкай Арміі застаўся ў Алтайскім краі, дзе працаваў слесарам, трактарыстам, камбайнёрам.

Пазней працаваў трактарыстам у Кіргізіі, а з 1967 года ўзначальваў комплекснае звяно на машына-выпрабавальнай станцыі. У 1986 годзе пераязджае на Старадарожчыну, дзе да апошняга часу працаваў у саўгасе «Слабадскі».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Кіргізскай ССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1971 годзе.

Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]