Сцяфан Барысавіч Міхалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяфан Барысавіч Міхалёў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1926(1926-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2014(2014-09-13) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Сцяфан Барысавіч Міхалёў (нар. 10 сакавіка 1926, в Караблёва, Смаленская вобласць, Расія — 13 верасня 2014, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Адэскі політэхнічны інстытут (1955). З 1957 года на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, інжынер-тэхнолаг, галоўны тэхнолаг.

З 1967 года дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТК, г. Мінск). У 1985—1992 гадах генеральны дырэктар НДА «Цэнтрсістэм» — дырэктар ЦНДІТК.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы ў галіне тэорыі стварэння аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю ў машынабудаванні і прыборабудаванні. Тэарэтычна абгрунтаваў і распрацаваў метадалогію стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання прадпрыемствамі, тыпізацыі элементаў аўтаматызаваных сістэм. Правёў даследаванні па вывучэнні структур складаных аўтаматызаваных сістэм праектавання вырабаў і тэхналогіі, іх дэкампазіцыі і інтэграцыі.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 25 кніг і брашур.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія СССР (1984) за распрацоўку тэарэтычных асноў, стварэнне і шырокае ўкараненне арганізацыйнага кіравання з выкарыстаннем ЭВМ.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981), Дружбы народаў (1986), «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[1].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Автоматизация процессов подготовки производства. Мн., 1973.
  • Методические основы разработки АСУ. Мн., 1975 (совм. с Б. А. Соболевым, Е. А. Жалнеровичем).
  • Автоматизация технологической подготовки производства. Мн., 1982 (совм. с С. М. Мирзоевым).
  • АСУ на промышленном предприятии: методы создания: Справочник. М., 1989 (совм. с Р. С. Седеговым, А. С. Гримбергом, Е. И. Велесько).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Национальная академия наук Беларуси: 1928—2008 гг. : документы и материалы / Н. В. Василевская, М. В. Мясникович, Інстытут гісторыі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі) «Белорусская наука», 2008 г. — 765 с

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]