Сыктыўдзінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сыктыўдзінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 24 262 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 7 405 км²
Сыктыўдзінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сыктыўдзінскі раён (руск.: Сыктывдинский район, комі: Сыктывдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародскім рэспублікі Комі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёна складае 7405 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёна ў асноўным складаюць комі-зыране і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У склад раёна ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністрацыйны цэнтр
Выльгорцкае с/п с. Выльгорт
Зелянецкае с/п с. Зелянец
Лэзымскае с/п с. Лэзым
Мандацкае с/п п. Мандач
Нюўчымскае с/п п. Нюўчым
Озельскае с/п с. Озел
Пажгінскае с/п с. Пажга
Палевіцкае с/п с. Палевіцы
Слудскае с/п с. Слудка
Часаўскае с/п с. Часава
Шошкінскае с/п с. Шошка
Ыбскае с/п с. Ыб
Яснэгскае с/п п. Яснэг

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расійская аўтатраса федэральнага значэння — Р-176 «Вятка», якая звязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рэспубліка Комі