Сьера-Невада, Іспанія
| Сьера-Невада | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | поўдзень Пірэнейскага паўвострава |
| Даўжыня | 80 км |
| Шырыня | 15-30 км |
| Найвышэйшая вяршыня | Муласен |
| Вышэйшы пункт | 3478 м |
Сьера-Невада (ісп.: Sierra Nevada — «снежны хрыбет») — горны хрыбет на поўдні Пірэнейскага паўвострава, частка Кардыльеры-Бетыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Андалусіі, Іспанія. Самая высокая кропка - гара Муласен, 3478 м.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Даўжыня хрыбта каля 80 км, шырыня - ад 15 да 30 км. Распасціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Значная частка хрыбта мае вышыню больш за 3 тыс. м. На гары Муласен знаходзіўся самы паўднёвы у Еўропе ледавік Караль-дэ-ла Велета, які растаў ў 1913 годзе.
Ад паўднёвага схілу хрыбта адыходзяць некалькі адгор'яў, падзеленых рачнымі цяснінамі - горная краіна Альпухара. На больш стромкім паўночным хрыбце бярэ пачатак рака Хеніль (прыток Гвадалквівіра).
Геалогія [правіць]
Хрыбет Сьера-Невада быў сфармаваны ў альпійскі арагенез, у працэсе якога таксама сфармаваліся еўрапейскія Альпы і горы Атлас на захадзе паўночнай Афрыкі. Сённяшняе аблічча горы набылі ў трацічны перыяд (ад 65 да 1,8 млн гадоў назад) пры сутыкненні Афрыканскай і Еўразійскай кантынентальных пліт.
Хрыбет складзены даламітам, вапнякамі і крышталічнымі сланцамі. У горада Алькіфе - радовішча жалезных руд.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]