Сэ Хэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сэ Хэ (кіт. трад. 謝赫, спр. 谢赫 , піньінь: Xiè Hè; V стагоддзе) — кітайскі мастак-партрэтыст і тэарэтык жывапісу V стагоддзя. Заснавальнік тэарэтычнай эстэтыкі кітайскага жывапісу.

Ніводнага жывапіснага твора Сэ Хэ не захавалася, і сёння немагчыма ўявіць у якой манеры ён працаваў. У гісторыі кітайскага мастацтва ён праславіўся не сваім жывапісам, а невялікім тэарэтычным трактатам.

У эстэтычнай тэорыі кітайскай жывапісу, багатай крыніцамі трактат Сэ Хэ «Нататкі аб катэгорыях старадаўняга жывапісу» («Гухуа піньлу»), з'яўляецца адной з першых прац, якая шмат у чым вызначыла формы далейшага развіцця мастацкай крытыкі.

У трактаце былі сфармуляваны 6 законаў жывапісу (люфа), якія вызначылі кірунак усяго наступнага развіцця эстэтыкі кітайскага жывапісу, якая ў той ці іншай форме развівала і каментавала гэтыя шэсць законаў. У кітайскую навуку аб жывапісе былі ўведзеныя асноўныя эстэтычныя катэгорыі, якімі карысталіся ўсе далейшыя тэарэтыкі мастацтва:

  • пінь - клас або катэгорыя;
  • фа - закон, прынцып;
  • цыюнь - адухоўлены рытм;
  • шэндун - жывы рух;
  • гуфа - структурны метад карыстання пэндзлем;
  • ін'усесян - адпаведнасць малюнка аб'екта;
  • цзін'інвэйчжы - размяшчэнне частак скрутка;
  • суйлэйфуцай - адпаведнасць колеру роду рэчаў;
  • чуаньімосэ - прытрымліванне традыцыі, капіраванне узораў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.