Сядзіба Грабоўскіх (Цеалін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзіба Грабоўскіх

Сядзіба Грабоўскіх — сядзібна-паркавы комплекс у в. Цеалін Ваўкавыскага раёна.

Сядзіба Грабоўскіх. 1943
Сядзіба Грабоўскіх. 1943

Захаваліся 2 мураваныя сядзібныя дамы (перабудаваны ў 1940-я гады для санаторыя).

Парк пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнай планіроўкі. З поўначы і ўсходу абмежаваны 2 каналамі, якія запаўняюцца вадой р. Рось. Мае трохчасткавую кампазіцыю. Першая частка — на вяршыні ўзгорка, паміж 2 сіметрычна пастаўленымі сядзібнымі дамамі, уяўляе сабой партэр з кветнікамі, кустамі, адзіночнымі пасадкамі дрэў. Другая частка — на пакатых схілах узгорка. Тут на розных узроўнях праходзяць 3 паўкальцавыя алеі, аб’яднаныя лесвіцамі, якія вядуць да партэра. Трэцяя частка, размешчаная ў нізкай пойме ракі і абмежаваная каналамі, мае маляўнічую планіроўку з шырокімі палянамі і групамі дрэў. Пераважаюць лісцевыя пароды — клён, ліпа. Цэнтр кампазіцыі — галоўная алея, якая пачынаецца ад вяршыні ўзгорка, праходзіць перпендыкулярна паўкальцавым алеям праз усю паркавую тэрыторыю, аб’ядноўваючы 3 яе часткі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]