Сямвозера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямвозера
карэл.: Seamarvi, фінск.: Saamajarvi, руск.: Сямозеро
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 106,7 м
Даўжыня 24,6 км
Шырыня 15,1 км
Плошча 266 км²
Аб’ём 1,79 км³
Найбольшая глыбіня 24,5 м
Сярэдняя глыбіня 6,7 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Празрыстасць 0,7—4,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1 580 км²
Упадаюць Аймененегі, Малая, Суна, Ківач, Судак
Выцякаюць Сяпся
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Рэспубліка Карэлія
Сямвозера (Расія)
Сямвозера
Сямвозера
Сямвозера (Карэлія)
Сямвозера
Сямвозера
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 01040100111102000017259
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сямвозера (карэл.: Seamarvi, фінск.: Saamajarvi, руск.: Сямозеро) — возера ў Расіі, у паўднёвай[1] частцы Рэспублікі Карэлія. Знаходзіцца за 70 км на захад ад Анежскага возёра і сталіцы Рэспублікі Карэлія, горада Петразаводска. Сямвозера ўваходзіць у басейн ракі Шуя.

Вялікая частка берагавой лініі адносіцца да Пражынскага раёна, заходні бераг возера — да Суаярвскага раёна.

Плошча паверхні возера 266 км². Даўжыня 24,6 км, найбольшая шырыня 15,1 км. Найбольшая глыбіня возера 24,5 м, сярэдняя 6,7 м. Плошча вадазбору 1580 км². Аб’ём вады ў возеры 1,79 км³.

Як і большасць азёр Карэліі, Сямвозера мае ледавіковае паходжанне, пра што кажа багацце астравоў, заліваў, праліваў і адносна невялікая глыбіня. Замярзае ў кастрычніку—снежні, вызваляецца ад лёду ў красавіку—маі.

Зноскі

  1. Вадаёмы Карэліі падзяляюцца на паўночныя (паўночней 65,5° пн. ш.), паўднёвыя (паўднёвей 63,0° пн. ш.) і цэнтральныя (паміж 63,0 і 65,5° пн. ш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 413. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]