Мінеральнае возера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каспійскае мора — найбуйнейшае возера планеты

Мінеральнае возера — возера, салёнасць (мінералізацыя) якога перавышае 1 праміле. Вада такіх вадаёмаў адрозніваецца рэзкім смакам і непрыдатная для піцця без дадатковай апрацоўкі.

Мінеральныя азёры падзяляюцца на саланаватыя (ад 1 да 25 праміле) салёныя (ад 25 да 50 праміле) і саляныя (звыш 50 праміле)[1].

Па хімічным складзе мінеральныя азёры падзяляюцца на карбанатныя (содавыя), сульфатныя (горка-салёныя) і хларыдныя (салёныя)[1].

У пераважнай большасці салёныя азёры — бяссцёкавыя вадаёмы, размешчаныя ў засушлівым клімаце. У азёры могуць упадаць прэсныя рэкі, аднак, пры выпарэнні вады нанесеныя мінеральныя рэчывы асядаюць.

Узровень возера можа значна вагацца у залежнасці ад пары года і пагодных умоў. Пры паніжэнні ўзроўню салёнасць возера павялічваецца, пры павышэнні — паніжаецца.

У мінеральных азёрах здабываецца хімічная сыравіна: у карбанатных — сода, у сульфатных — мірабіліт, у хларыдных — павараная соль.

Асобна вылучаюцца азёры ў кратарах вулканаў.

Самае вялікае возера Зямлі — Каспійскае мора — салёнае.

Возера Балхаш у сваім родзе ўнікальнае: частка яго ўтрымлівае прэсную ваду, частка — салёную.

Вядомыя салёныя азёры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 «Минеральное озеро» (руск.) . www.glossary.ru. Праверана 6 кастрычніка 2010.