Сяргей Кірылавіч Паўлюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Кірылавіч Паўлюк
Дата нараджэння 1 снежня 1936(1936-12-01) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Сяргей Кірылавіч Паўлюк (нар. 1 снежня 1936, Бярдзічаў, Украіна) — спецыяліст у галіне машынабудаўнічага матэрыялазнаўства, тэорыі і тэхналогіі зваркі сталей. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», 1959; аспірантура, 1964).

Працаваў на Бярдзічаўскім машынабудаўнічым заводзе «Прагрэс» (1959—1961, інжынер-тэхнолаг, начальнік бюро зваркі), у Краматорскім індустрыяльным інстытуце (1964—1968, дацэнт), Беларуска-Расійскім універсітэце (1968—2013, прафесар кафедры «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», у 1985—1990 — загадчык кафедры), ААТ «Смит-Ярцево» (Смаленская вобласць; намеснік дырэктара па навуцы).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка зварачнай вытворчасці; распрацоўка тэхналогіі зваркі тытану; умацаванне дэталей, якія працуюць у кантакце з вадкімі металамі, метадамі наплаўкі, напылення і зваркі; матэрыялазнаўства машынабудавання і будаўніцтва; арганізацыя і эканоміка вытворчасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические основы упрочнения деталей, периодически контактирующих с расплавами металлов, нанесением защитных слоев и покрытий [Микроформа] : диссертация… доктора технических наук : 05.02.01 / Павлюк Сергей Кириллович. — Могилев, 1990.
  • Исследование свариваемости некоторых альфа-сплавов титана, применяемых в химическом машиностроении : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Павлюк С. К. — Киев, 1967.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паўлюк Сяргей Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 210. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Павлюк Сергей Кириллович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 680.
  • Павлюк Сергей Кириллович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 95.