Сіенская школа жывапісу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сіенская школа жывапісу — мастацкая школа ў Італіі ў XIII—XVI ст. з цэнтрам у г. Сіена.

Зыходзіла з традыцый італа-візантыйскага і гатыкчнага жывапісу. У перыяд росквіту школы (XIII — першая палова XIV ст.) творы яе майстроў Дуча ды Буанінсенья, Сімоне Марціні, Амброджа Ларанцэці, П'етра Ларанцэці) вызначаліся адухоўленым лірызмам, эмацыянальнай насычанасцю мяккага каларыту, вытанчанасцю лінейнага рытму. Сіенская школа цесна звязана з пошукамі Джота ды Бандоне і творчасцю фларэнційскіх майстроў протарэнесансу. У XV ст. яе адметнымі рысамі былі вытанчаны дэкаратызм, лірычная сузіральнасць, атмасфера казачнасці (Джавані ды Паала). У XVI ст. школа паступова страціла сваё значэнне.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Enzo Carli. Sienese Painting. Century Hutchinson. 1983.
  • Marco Pierini. Arte a Siena. Firenze 2004 ISBN 8881170787