Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт
| Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт Донишгоҳи миллии Тоҷикистон |
|
| ТНУ | |
| Арыгінальная назва: |
Донишгоҳи миллии Тоҷикистон |
|---|---|
| Міжнародная назва: |
Tajik National University |
| Заснаваны: | |
| Тып: |
дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова |
| Рэктар: |
Н. С. Саідаў. |
| Студэнты: |
18000 |
| Выкладчыкаў: |
1200 |
| Размяшчэнне: |
Душанбэ, Таджыкістан |
| http://tgnu.tarena.tj | |
Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Таджыкістан. Размешчаны ў Душанбэ.
Гісторыя універсітэта[правіць]
Утвораны 21 сакавіка 1947 г. Пастановай Савета Міністраў СССР, як Таджыкскі дзяржаўны універсітэт ім. У. І. Леніна. Пачаў працу з 1 верасня 1948 года. З 1997 года - Таджыкскі Дзяржаўны Нацыянальны Ўніверсітэт. З 2008 года - Таджыкскі нацыянальны універсітэт. У структуру універсітэта ўваходзяць 15 факультэтаў, выдавецтва, навуковая бібліятэка, батанічны сад. Ажыццяўляецца падрыхтоўка па 56 спецыяльнасцях.
У цяперашні час налічвае каля 18 тыс. студэнтаў (2008), каля 1200 выкладчыкаў (2008). Рэктар - Н. С. Саідаў.
