Таджыкістан
|
Таджыкістан |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
| дзяржаўная мова: | |
| сталіца: | Душанбэ |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | Эмамалі Рахмон |
| плошча: | 141 800 км² |
| насельніцтва: | 7 163 506 чалавек 2005 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 50 жых./км² |
| грашовая адзінка: | Самоні |
| часавы пояс: | |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | |
Таджыкістан (афіцыйная назва Рэспубліка Таджыкістан) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Кітаем, Афганістанам. Выхаду да мораў не мае.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснага Таджыкістана заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара). Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя Персідскія імперыі. Ад 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне 19 стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР ды Таджыкская АССР ў складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасць абвешчаная 9 верасня 1991 года, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж камуністычнымі сіламі і ісламісцкай апазіцыяй. Заканчэнне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расіі — апазіцыя была уключаная ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзідэнтам.
[правіць] Насельніцтва
У 2010 колькасць насельніцтва краіны складала 7,6 млн. чалавек. Большая частка з іх таджыкі (79,9%), потым узбекі (15,3%), рускія (1,1%) і кіргізы (1,1%). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6 % насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85% насельніцтва), шыізм (ісмаілізм) (5%), іншыя веравызнанні (10%). Пісьменнасць 99,5%. Каля аднаго млн. таджыкістанскіх мужчын працуюць за мяжой (ацэнкі 2009).
Буйнейшыя гарады: Душанбэ, Куляб, Худжанд, Харог
[правіць] Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел
Таджыкістан падзяляецца на дзве вобласці (вілаяты): Сагдыйскую і Хатлонскую, адну аўтаномную - Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць і рэгіён рэспубліканскага падпарадкавання (13 раёнаў у цэнтры краіны і горад Душанбэ). Вобласці падзяляюцца на раёны (нохія), якія ў сваю чаргу дзеляцца на сельсаветы (джамааты).
[правіць] Эканоміка
Таджыкістан — аграрна-індустрыяльная краіна, адна з бяднейшых у свеце (ВУП - 15,4 млрд. дол., на душу насельніцтва - 2,1 тыс. дол., 2008). Землі, прыдатныя для сельскай гаспадаркі складаюць 7% ад плошчы краіны. Запасы карысных выкапняў вялікія, але іх распрацоўка абцяжарваецца складаным рэльефам і недастатковым развіццём шляхоў зносін.
Асноўныя крыніцы даходу — вытворчасць алюмінію (з прывазных баксітаў), бавоўны, грашовыя пераводы працоўных мігрантаў з-за мяжы (2,1 млрд. дол., 2010).
Таджыкістан валодае велізарнымі гідраэнергетычнымі рэсурсамі. Выпрацоўваецца 17 млрд. кВт·г электраэнергіі, эканамічна абгрунтавана выпрацоўка 172 млрд. кВт·г.
Найбольш значныя ГЭС краіны — Нурэкская, Сангтудзінская-1, Байпазінская (усе - на р. Вахш), Кайракумская (на р. Сырдар'я). Будуюцца: Рагунская, Сангтудзінская-2, Дашціджумская, Шуробская.
Кіраўніцтвам краіны плануецца пачаць выкарыстоўваць энергетычныя рэсурсы рэк Зераўшан, Гунт, Пяндж.
[правіць] Адносіны з Беларуссю
Дыпламатычныя адносіны дзяржавы ўсталявалі ў 1996. У красавіку 2000 адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Таджвкістан. У ліпені 2001 Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан наведаў Беларусь з візітам у адказ.
У 2008, 2009 і 2010 Беларусь аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.
Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана на міжнароднай арэне носіць канструктыўны характар. Таджыкістан аказвае падтрымку практычна ўсім ініцыятывам Беларусі, выступіў сааўтарам шэрагу беларускіх рэзалюцый у ААН.
З 30 сакавіка 2011 у Душанбэ пачало практычную дзейнасць Пасольства Рэспублікі Беларусь.
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Гл. таксама
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|
|---|---|
| Удзельнікі | |
| Асацыяваныя члены | |
| Фактычныя члены | |
| Былыя члены | |
|
|
|
|---|---|
| Удзельнікі | |
| Былыя члены | |
| Еўразійская эканамічная супольнасць | |
|---|---|
| Удзельнікі | |
| Назіральнікі | |
| Членства прыпыненае | |