Таежная зона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таежная зона
Кантынент Еўразія і Паўночная Амерыка
Выява карты

Тае́жная зо́на[1][2], барэальная лясная зона[1] — прыродная геаграфічная зона ўмеранага пояса Паўночнага паўшар’я, у натуральных ландшафтах якой пераважае тайга. Часам разглядаецца як падзона ў складзе лясной зоны ўмеранага пояса Паўночнага паўшар’я.

Пашырана таежная зона пераважна ў Еўразіі, дзе цягнецца ў напрамку з захаду на ўсход на 9000 км, і ў Паўночнай Амерыцы. Знаходзіцца паміж зонай лесатундры на поўначы і зонай мяшаных лясоў і лесастэпавай зонай на поўдні. У Еўразіі ўздзеянне халоднага зімовага мусону садзейнічае далёкаму пранікненню таежнай зоны на поўдзень.

Клімат таежнай зоны ад акіянічнага да рэзка кантынентальнага, з халоднай і снежнай зімой (у Сібіры да −50 °C) і параўнальна цёплым вільготным летам. Ападкаў за год выпадае 300—600 мм болей. Пераважае выпаральнасць, што спрыяе забалочанасці мясцовасці і мнагаводнасці рэк. На значнай частцы Сібіры ў таежнай зоне распаўсюджана вечная мерзлата. Глебы пераважна падзолістыя.

У таежнай зоне развіта лясная гаспадарка, паляўніцтва.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аношка В. С. Тае́жная зо́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тае́жная зо́на // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 281. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Таёжная зона // Ибрагимова К. К., Рахимов И. И., Зиятдинова А. И. Словарь-справочник терминов по экологии и охране природы: Учебное пособие. — Казань: Изд-во «Отечество», 2012. — С. 100. — 148 с. (руск.)
  • Таёжная зона // Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молд. сов. энцикл., 1989. — 406 с. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.). (руск.)
  • Таёжная зона // Словарь ботанических терминов / [И. А. Дудка, С. П. Вассер, И. Н. Голубинский и др.] ; Под общ. ред. И. А. Дудки. — Киев : Наук. думка, 1984. — 307 с.; 24 см.