Тайга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тайга — занальны тып ландшафту з перавагай у расліннасці хвойных лясоў. Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, а таксама ў горных раёнах Еўропы, Цянь-Шаня, Заходняга Кітая. Адрозніваюць:
- цемнахвойная тайга (елка, піхта)
- светлахвойная тайга (хвоя, кедр, лістоўніца)
- паўночная тайга
- сярэдняя тайга
- паўднёвая тайга
- горная тайга
Падлесак разрэджаны (рабіна, вольха). Травяніста-кусцікавы ярус і мохавае покрыва (чарніцы, брусніцы, кісліца, лясныя асокі, вейнікі, зялёныя імхі, лішайнікі). У фауне пераважаюць грызуны, насякомаедныя, пашыраны драпежныя, капытныя, зайцападобныя.