Талочкі (род)
Талочкі (Буйніцкія) — княжацкі род. Паходжанне роду невядома, магчыма, Талочкі з’яўляліся адгалінаваннем полацкіх Рурыкавічаў. У канцы XIV ст. князь Юрый Талочка атрымаў ад вялікага князя літоўскага Вітаўта Рагачоўскую воласць. У сярэдзіне XV ст. сын Юрыя Фёдар Талочкавіч прадаў вотчынны маёнтак Высокае пану Гаштольду. Пляменнік Фёдара Леў меў маёнткі Гатушычы і Буйнічы, ад назвы апошняга ўтворана прозвішча Буйніцкія. На яго сыне Аляксею (?—1505) род Талочкаў у мужчынскай лініі згас, а родавыя маёнткі перайшлі да шваграў Аляксея — Кандрата Івашкевіча, Аляксандра Солтанавіча і князя Івана Крошынскага.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Талочкі, Буйніцкія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Талочкі (род) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»